Кючук-Кайнарджыйскі дагавор, 1774

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мемарыяльная дошка на месцы падпісання дагавора ў 1774 г., сяло Кайнарджа, Балгарыя

Кючук-Кайнарджыйскі дагавор — мірны дагавор паміж Расіяй і Асманскай імперыяй, заключаны 21 ліпеня 1774 «у лагеры пры вёсцы Кючук-Кайнарджы»[1] (цяпер Балгарыя); завяршыў першую турэцкую вайну імператрыцы Кацярыны II. Пацвердзіў тэрытарыяльныя заваёвы Расіі ў рамках папярэдняга Белградскага мірнага дагавору ад 1739 года.

Ва ўмовах міру:

  • была вымаўлена незалежнасць ад Асманскай імперыі татараў крымскіх, кубанскіх і інш., якія застаюцца ў веданні султана толькі па справах веры;
  • Расія ўтрымлівае за сабой Керч, Ені-Кале, Азоў і Кінбурн;
  • рускія гандлёвыя караблі ў турэцкіх водах карыстаюцца тымі ж прывілеямі, што і французскія і англійскія;
  • за Расіяй прызнаецца права абароны і заступніцтва хрысціян у дунайскіх княствах, у прыватнасці ў Малдаўскім княстве;
  • Расія атрымлівае права мець свой флот на Чорным моры і права праходу праз пралівы Басфор і Дарданэлы

Гэтай мірнай дамовай адзначаны момант, з якога пачынаецца паступовае паслабленне Асманскай дзяржавы і адначасова з гэтым узрастанне ўплыву Расіі на Балканскім паўвостраве. Асманская імперыя зацягвала ратыфікацыю дамовы, імкнучыся дамагчыся перагляду ўмоў, якія тычацца ў першую чаргу Малдавіі і Мунтеніі. У гэтым яе падтрымлівалі еўрапейскія дзяржавы, занепакоеныя ўзмацненнем уплыву Расіі ў дунайскіх княствах.

У выніку Кючук-Кайнарджыйскага мірнага дагавору ўзмацніўся нацыянальна-вызваленчы рух насельніцтва Малдавіі. Былі прыняты шэраг зваротаў ад улад княства да Расіі з просьбамі кантролю выканання абавязанняў Асманскай імперыі і падтрымкі ў пашырэнні аўтаноміі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Фармулёўка ў тэксце Дамовы

Шаблон:Дагаворы Асманскай імперыі