Кёльнскі сабор
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| сабор | |
| Кёльнскі сабор | |
| Краіна | Германія |
| Горад | Кёльн |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Тып будынка | Сабор |
| Архітэктурны стыль | готыка |
| Аўтар праекта | Герхард фон Рыле |
| Дата заснавання | 1248 |
| Будаўніцтва | 1248—1880 гады |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Кёльнскі сабор на |
|
Кёльнскі сабор (ням.: Kölner Dom) — гатычны сабор у Кёльне (Германія), аб'ект сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Афіцыйная назва: высокая Домская царква св. Пятра і Марыі, рымска-каталіцкая. Сабор трэці ў свеце (пасля сабору ў Севільі і Міланскага сабору) і другі ў Еўропе па вышыні (157,38 метраў - паўночная вежа). Многія гісторыкі архітэктуры бачаць у ім гарманізацыю ўсіх будаўнічых элементаў і ўпрыгожвання, які ўласцівы сярэднявечна-гатычнаму стылю. Кёльнскі сабор у 2001 наведала 5 мільёнаў людзей, у 2004 - 6 мільёнаў. У 2005 годзе сабор навeдаў Папа Бенедыкт XVI.
Будаўніцтва: 1248—1437 гг., 1842—1880 гг.
Лічбы і факты [правіць]
| Агульная даўжыня (звонку) | 144,58 м |
| Агульная шырыня (звонку) | 86,25 м |
| Шырыня | 39,95 м |
| Унутраная шырыня прадольнага нефа | 45,19 м |
| Шырыня ўсходняга фасада | 61,54 м |
| Вышыня паўночная | 157,38 м |
| Вышыня паўднёвай вежы | 157,31 м |
| Колькасць прыступак да шпілю | 509 (97,25 м = 152,5 м над узроўнем мора) |
| Колькасць званоў | 11 |
| Самы вялікі звон | Ø 3,22 м, 24.000 кг |
| Вышыня поперачнага нефа | 69,95 м |
| Вышыня цантральнай вежы | 109,00 м |
| Вышыня канька даху | 61,10 м |
| Унутраная вышыня сярэдняга нефа | 43,35 м |
| Унутраная вышыня бакавых нефаў | 19,80 м |
| Прыблізная плошча сабора | 7.914 м² |
| Прыблізная плошча вокнаў | 10.000 м² |
| Прыблізная плошча даху | 12.000 м² |
| Тэрыторыя вакол сабора, без рыштаванняў | 407.000 м³ |
| Найбольшая плошча заходняга фасада | 7.000 м² |
| Прыкладная маса камяню | 300.000 т |
| Месцаў для сядзення | каля 1200 |
| Месцаў для стаяння | каля 2800 |
| Выдаткі на ўтрыманне /год | 10.000.000 € |
Літаратура [правіць]
- Кёльнскі сабор // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.243
Спасылкі [правіць]
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 292 рус. • англ. • фр. |
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кёльнскі сабор- Кёльнскі сабор у слоўніку «Найвялікшыя храмы свету»
- «Віды, планы, разрэзы і дэталі Кёльнскага сабора» 18 гравюр зробленых Карлам Фрыдрыхам Шынкелем пры падрыхтоўцы да рэстаўрацыі Кёльнскага сабора.
- Афіцыйны сайт
- Фотарэпартажы пра Кёльнскі сабор на рускай мове на сайце Deutsche Welle
- Старонка Кёльнскага сабора на сайце GCatholic.com(англ.)
| Папярэднік: Руанскі сабор |
Самае высокае збудаванне ў свеце 157,38 м 1880-1884 |
Пераемнік: Манумент Вашынгтона |
Шаблон:Кафедральныя саборы Паўночнага Рэйна–Вестфаліі