Кіева-Пячэрская лаўра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кіева-Пячэрская лаўра*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

2005-08-15 Pechersk Lavra seen from river Dnepr Kiev 311.JPG
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Тып культурны
Крытэрыі І, ІІ, ІІІ, IV
Спасылка 527
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1990  (14-а сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Кіева-Пячэрская лаўра — дзяржаўны музейны комплекс у Кіеве, на Украіне. Часткова выкарыстоўваецца, як манастыр, і рэзідэнцыя кіеўскага мітрапаліта.

Духоўны і інтэлектуальны ўплыў Кіева-Пячэрскай лаўры спрыяў распаўсюду праваслаўнай культуры і праваслаўнай веры на Русі ў перыяд з XVII да XIX стст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1051 годзе пры Яраславе Мудрым манахам Антоніем, родам з Любеча. Сузаснавальнікамі Пячэрскага манастыра сталі адзін з першых вучняў Антонія — Феадосій і візантыец — Феафан Грэк. Князь Святаслаў II Яраславіч падарыў манастыру плято над пячорамі, дзе пазней выраслі выдатныя каменныя храмы, упрыгожаныя жывапісам, келлі, крапасныя вежы і іншыя будынкі. З манастыром звязаныя імёны летапісца Нестара (аўтара «Аповесці мінулых гадоў»), мастака Аліпія.

З 1592 па 1688 год быў стаўрапігіяй Канстанцінопальскага Патрыярха; з 1688 года манастыр атрымаў статут лаўры[1] і стаў «стаўрапігіёнам царскім і патрыяршым Маскоўскім»; у 1786 годзе лаўра была падпарадкавана кіеўскаму мітрапаліту, які стаў яе свяшчэннаархімандрытам.

У Бліжніх і Далёкіх пячорах Лаўры знаходзяцца мошчы лісліўцаў Божых, таксама ў Лаўры ёсць і пахаванні парафіян (напрыклад, магіла Пятра Аркадзевіча Сталыпіна).

У наш час ніжняя Лаўра знаходзіцца ў вядзенні Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхата), а верхняя Лаўра — у вядзенні Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гісторыка-культурнага запаведніка.[2]

Сафійскі сабор[правіць | правіць зыходнік]

Закліканы стаць супернікам Канстанцінопальскага Сафійскага сабора, Сафійскі сабор сімвалізаваў станаўленне Кіева — сталіцы хрысціянскага княства, як «Новага Канстанцінопаля». Сабор быў збудаваны ў XI ст., неўзабаве пасля хрышчэння Русі (988 г.) пры князю Уладзіміру.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лавра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  2. Інфармацыя — Кіева-Пячэрскі запаведнік.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кіева-Пячэрская лаўра