Горад Кіеў

З Вікіпедыя.

(Пасля перасылкі з Кіеў)
Перайсці да: рух, знайсці
плошча: 839
насельніцтва: 2 679 653 (2007)
часавы пояс: EEST


Кіеў (укр.: Київ) — сталіца і самы вялікі горад Украіны. Размешчаны на рацэ Днепр, у паўночнай частцы краiны. Насельнiцтва (у 2007 г.) - 2 679 653 чалавек. З’яўляецца цэнтрам Кiеўскай вобласцi i Кiева-Святошынскага раёну, але не ўваходзiць у iх склад, з’яўляючыся адным з двух гарадоў дзяржаўнага падпарадкавання, якi мае статус, роўны да статусу вобласцi (другi такi горад — Севастопаль).

Назва горада паходзiць ад iмя найстарэйшага з легендарных братоў-заснавальнiкаў горада — Кiя.

Змест

[правіць] Геаграфiя

Кiеў размешчаны ў сярэднiм цячэннi ракi Днепр, на абодвух яе берагах. Большая частка горада, у тым лiку гiстарычны цэнтр, знаходзяцца на правым беразе. З поўначы i поўдню да горада прылягаюць буйныя вадасховiшчы: адпаведна Кіеўскае i Канеўскае.

Кiеў знаходзiцца на Усходнееўрапейскай раўнiне. Правабярэжная частка размешчана на Прыдняпроўскiм узвышшы, якое прымыкае да Дняпра з захаду, i моцна адрознiваецца за рэльефам ад нiзiннай левабярэжнай часткi.

Горад знаходзiцца ў зоне ўмерана кантынентальнага клімату. Сярэдняя тэмпература ў лiпенi — самым цёплым месяцы — складае 24,8°C, у самым халодным месяцы — студзенi — мiнус 4,6°C. Абсалютны мiнiмум тэмпературы — мiнус 32,2°C — быў зафiксаваны 7 i 9 лютага 1929 г., абсалютны максiмум — 39,4°C — 31 ліпеня 1936 г.

Сярэднегадавая колькасць ападкаў у горадзе складае каля 650 мм.

Горад знаходзiцца ў паўднёвай частцы Палесся — зоне мяшаных лясоў, якiя на поўдзень ад горада аступова пераходзяць у лесастэпы.

[правіць] Гісторыя

Abbey St. Michael
Abbey St. Michael

За паданнем, у 55 г. апостал Андрэй, пад час свайго місіянерскага падарожжа ў скіфскія землі, быў уражаны прыгажосцю прыдняпроўскіх халмоў і, спыніўшыся на месцы будучага Кіева, узвёў тут крыж і прадказаў з’яўленне на гэтым месцы горада-аплота хрысціянскай веры. Цяпер на месцы гэтага крыжа пабудавана царква, названая ў яго гонар.

Горад узнік як цэнтральнае пасяленне усходнеславянскага племені палян. Археолагі cпрачаюцца наконт даты яго заснавання. У 1982 г. быў адзначаны 1500-гадовы юбілей горада, зыходзячы з даных, за якімі ён існаваў ужо ў V стагоддзі. Але многія даследчыкі датуюць яго ўзнікненне не раней чым VII стагоддзем. Заснаванне горада прыпісваецца братам Кію, Шчэку, Хорыву і іх сястры Лебедзі.

З VIII стагоддзя горад быў заходнім фарпостам Хазарскага каганату. У некаторых дакументах Кіеў згадваецца пад назваю Самбат, што па-старажынтацюркску азначае «верхнія ўмацаванні».

Першыя летапісныя звесткі аб горадзе датуюцца 860 годам. Горад згадваецца ў сувязі з паходам Аскольда па даручэнні князя Дзіра на Царград. З другой паловы IX ст. (традыцыйная дата — 882г.) у Кіеве ўсталёўваецца варажская дынястыя Рурыкавічаў. Горад уступае ў свой «залаты век», ператварыўшыся ў сталіцу старажытнарускай дзяржавы, вядомай пад назваю Кіеўская Русь. З пачатку X ст. горад пазбаўляецца ад хазарскай залежнасці.

У 988 г. кіеўскі князь Уладзімір увёў хрысціянства як афіцыйную рэлігію на Русі. Хрышчэнне кіеўлян адбылося 15 жніўня 988 г., на свята Успення. Першым кіеўскім мітрапалітам стаў св. Міхаіл, які ў 989 г. прыехаў у горад з Корсуні. У 1051г. была заснаваная Кіева-Пячэрская лаўра — найстаражытнейшы рускі манастыр. У гэтыя ж часы быў пабудаваны Сафійскі сабор. Першая палова XI ст. лічыцца часам найбольшага росквіту Кіева і Кіеўскай Русі.

З сярэдзіны XII ст. Кіеўская Русь трапляе ў перыяд феадальнай раздробленасці. Кіеў з’яўляецца сталіцай удзельнага княства. Падчас міжусобных войн Кіеў некалькі разоў быў разрабаваны валадарамі іншых удзельных княстваў.

Міжусобіцы прывялі да няздольнасці процістаяць знешнім пагрозам. 6 снежня 1240 г. горад быў захоплены і разбураны мангола-татарскім войскам на чале з ханам Бытыем.

У 1362 г., у выніку перамогі на Сініх Водах, Кіеў быў далучаны да Вялікага княства Літоўскага. З 1471 г. горад з’яўляецца цэнтрам ваяводства. Першым кіеўскім ваяводай стаў Марцін Гаштоўт. У 1494 г. горад атрымаў Магдэбурскае права.

Пазбавіўшыся ад татарскай залежнасці, Кіеў, аднак, не пазбавіўся ад іх спусташальных набегаў. У 1482г. горад быў разбураны крымскім ханам Менглі I Гірэем.

У 1569 г. Кіеў перайшоў да складу Польшчы. У 1632 г. Пётр Магіла, мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, заснаваў у горадзе першую ва Усходняй Еўропе праваслаўную акадэмію.

У 1648 г. горад быў заняты войскам казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага. У 1654 г. ён увайшоў да складу Расіі, што, пасля працяглай вайны, было замацавана Андрусаўскім мірам. У 1686 г. Кіеўская мітраполія была далучаная да Маскоўскага патрыярхата.

У XIX ст. Кіеў становіцца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. У 1870 г. ён быў злучаны чыгуначнай сеткай, а ў 1892 г. у горадзе быў запушчаны першы ў Расіі і другі ў Еўропе трамвай.

У 1917 г., пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у горадзе была абвешчаная Украінская Цэнтральная Рада, пазней у гэтым жа годзе — Украінская Народная Рэспубліка са сталіцаю ў Кіеве. У 1918 і, канчаткова, у 1920 гг. горад быў заняты Чырвонай арміяй і ўключаны ў склад Украінскай ССР, якая ў 1922 г. ўвайшла ў склад СССР. З 1934 г. Кіеў стаў сталіцай УССР.

Горад не мінулі масавыя рэпрэсіі сталінскага часу. На тэрыторыі сяла Быкоўня (цяпер у межах Дарніцкага раёну горада) знойдзена масавае (да 100 тысяч) захараненне растраляных людзей.

Зранку 22 чэрвеня 1941 г. авіяцыя нацысцкай Германіі бамбардавала горад — менавіта гэтая бамбардыроўка традыцыйна лічыцца першай падзеяй Вялікай Айчыннай вайны. Пад Кіевам Чырвоная Армія зазнала самую моцную ў гэтай вайне паразу, страціўшы ў акружэнні больш за 600 тысяч чалавек. 19 верасня 1941 г. немцы ўвайшлі ў горад. Горад стаў цэнтрам генеральнай акругі, якая была далучаная да рэйхскамісарыяту Украіна. За непрацяглы перыяд акупацыі нацысты адзначыліся шматлікімі злачынствамі, найбольш вядомае з якіх — масавы растрэл больш за 30 тысяч мірных жыхароў 2930 верасня 1941 г. ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах горада). 6 лістапада 1943 г. горад, амаль цалкам зруйнаваны, быў вызвалены ад нацыстаў. У 1961 г. Кіеву было прысвоена пачэснае званне горада-героя.

Горад хутка аднавіўся пасля вайны. У 1959 г., на базе ваеннага аэрадрома, быў заснаваны грамадзянскі аэрапорт Барыспаль. У лістападзе 1960 г. быў адкрыты кіеўскі метрапалітэн.

У 1980 г. у Кіеве прайшлі футбольныя спаборніцтвы XXII Алімпійскіх гульняў. Да гэтага мерапрыемства быў пабудуваны новы стадыён, які месціць 84 тысячы гледачоў. Цяпер стадыён носіць імя Валерыя Лабаноўскага.

У 1986 г. некаторыя раёны горада былі забруджаныя радыёактыўным пылам як вынік Чарнобыльскай катастрофы.

У 2004 г. кіеўскі майдан Незалежнасці стаў цэнтрам масавых выступленняў празаходніх апазіцыйных сіл на чале з Віктарам Юшчанкам, вядомых як Памяранчавая рэвалюцыя, якая завяршылася перамогай апазіцыі.

У 2012 г. у горадзе пройдуць матчы чэмпіяната Еўропы па футболе. Фінал адбудзецца на стадыёне імя В. В. Лабаноўскага.

[правіць] Насельніцтва

У X - XII стст., падчас росквіту старажытнай Русі, Кіеў быў адным з буйнейшых гарадоў Еўропы з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек (па некаторых ацэнках — звыш 100 тысяч). У гэты час — для параўнання — у Лондане пражывала каля 35 тысяч чалавек, а ў найбуйнейшых нямецкіх гарадах — каля 20 тысяч.

Пасля татарскай навалы насельніцтва Кіева значна скарацілася. У канцы XVIII ст. у горадзе пражывала каля 30 тысяч чалавек.

Насельніцтва горада пачало зноў павялічвацца толькі ў XIX ст. З сярэдзіны XIX ст. і да Першай Сусветнай вайны насельніцтва Кіева павялічылася ў 8 разоў.

У савецкі час Кіеў па колькасці насельніцтва быў трэцім у Саюзе, пасля Масквы і Ленінграда. Перад Вялікай Айчыннай вайной (у 1940 г.) насельніцтва Кіева склаладала 930 тыс. чалавек. Адразу пасля вызвалення ад нацыстаў у горадзе пражывала каля 180 тысяч чалавек. Але горад хутка адраджаўся. У 1959 г. яго насельніцтва перавысіла мільён жыхароў, а ў 1979 г. — адзнаку ў два мільёны. Рост горада працягваўся і далей, але ўжо не так хутка. Гэты працэс не спыніўся, хаця значна запаволіўся, у 90-я гады XX ст., калі агульная колькасць насельніцтва Украіны пачала скарачацца. Маючы адмоўнае значэнне натуральнага прыросту несельніцтва, Кіеў, аднак, працягвае расці за кошт перасяленцаў з рэгіёнаў Украіны. У 2001 г. яго насельніцтва склала 2 611 300 чалавек, з іх 1 219 000 (46,7%) мужчын і 1 393 000 (53,3%) жанчын. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць дзяцей у горадзе скарацілася, а колькасць сталага насельніцтва значна ўзрасла.

За нацыянальным складам Кіеў спрадвеку быў усходнеславянскім горадам. Да XX ст. большасць у горадзе складала рускае насельніцтва. За данымі перапісу 1897 г., у горадзе пражывала 56,6% рускіх, 22,2% ўкраінцаў, 12,7% яўрэяў і 6,7% палякаў. У XX ст. становішча змянілася на карысць украінцаў. Паводле апошняга перапісу, доля ўкраінцаў у Кіеве складае 82,2% (у 1989 г., калі праводзіўся папярэдні перапіс, — 72,5%), а рускіх — 13,1% (20,9% у 1989 г.) У той жа час у моўным плане горад дагэтуль застаецца пераважна рускім: 52% кіеўлян размаўляюць рускаю моваю і 23% - украінскаю (астатнія карыстаюцца дзвюма мовамі).

Сярод іншых нацыянальнасцяў найбольш шматлікімі з’яўляюцца яўрэі (0,7%), беларусы (0,6%), палякі (0,3%), армяне (0,2%), азербайджанцы, татары, грузіны і малдаване (па 0,1%).

[правіць] У Сеціве

Адміністрацыйны падзел Украіны Сцяг Украіны
Вобласці: Адэская | Валынская | Вінніцкая | Днепрапятроўская | Данецкая | Жытомірская | Закарпацкая | Запарожская | Івана-Франкоўская | Кіеўская | Кіраваградская | Луганская | Львоўская | Мікалаеўская | Палтаўская | Ровенская | Сумская | Тэрнопальская | Харкаўская | Херсонская | Хмяльніцкая | Чаркаская | Чарнавіцкая | Чарнігаўская 
Аўтаномная рэспубліка: Крым
Гарады са спецыяльным статусам: Кіеў | Севастопаль