Кіеўскае ваяводства
| Герб |
|
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
| Адміністрацыйны цэнтр | Кіеў |
| Ваяводы | Ваяводы кіеўскія |
| Кашталяны | Кашталяны кіеўскія |
| Плошча | 200 тыс. км² |
| Кіеўскае ваяводства на Вікісховішчы | |
| Час існавання | 1471—1793 |
Кіеўскае ваяводства[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Кіеў.
Змест |
Сімволіка [правіць]
Герб ваяводства меў наступны выгляд: «у чырвоным полі белы Анёл, які трымае ў правай руцэ аголены меч, апушчаны канцом дадолу, у левай — ножны, край якіх дакранаецца да мяча»[1].
Ваяводская харугва была зялёнага колеру і мела два рогі, на адным з якіх была выява Пагоні, на іншай — анёл і чорны мядзведзь[2].
Гісторыя [правіць]
Утварылася ў 1471 на аснове колішняга Кіеўскага княства. Падзялялася на Асцёрскі, Жытомірскі. Кіеўскі, Любецкі, Мазырскі, Оўруцкі, Пуціўльскі, Чаркаскі і Чарнобыльскі паветы[3].
У 1507 і 1529 атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілеі, якія гарантавалі ваяводству пэўныя аўтаномныя правы.
Падчас складання Люблінскай уніі (1569) кіеўскія паслы выступілі за далучэнне да Каралеўства Польскага, што зацвердзіў каралеўскі прывілей ад 6 чэрвеня 1569 года. Тым часам шляхта Мазырскага павета адмовілася ад пераходу пад польскую юрысдыкцыю. Павет далучыўся да Мінскага ваяводства[4].
У 1649, паводле Збораўскай дамовы паміж Багданам Хмяльніцкім і каралём Янам Казімірам, частка ваяводства разам з Кіеўскім паветам вылучылася ў гетманскае кіраванне (скасаванае ў 1660). Згодна з Андрусаўскім перамір'ем (1667) у складзе ваяводства засталіся толькі правабярэжныя паветы, сам Кіеў, нягледзячы на ўмовы пагаднення (Рэч Паспалітая згадзілася перадаць Маскоўскай дзяржаве горад і яго ваколіцы ў радыусе 1 мілі толькі да 15 красавіка 1669 года[5]), маскоўскія захопнікі так і не вярнулі. У выніку, сталіцу ваяводства перанеслі ў Жытомір[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводства апынулася ў складзе Кіеўскага і Валынскага намесніцтваў Расійскай імперыі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [правіць]
У 2-й пал. XVI — 1-й пал. XVII падзялялася на Жытомірскі, Кіеўскі і Оўруцкі паветы, якія аб’ядноўвалі Белацаркоўскае, Багуслаўскае, Канеўскае, Корсунскае, Раманаўскае, Чаркаскае і Чыгірынскае староствы.
Ураднікі [правіць]
У Сенаце Рэчы Паспалітай Кіеўскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.
Зноскі [правіць]
- ↑ Шаблон:Lang-be-old; лац.: Palatinatus Kioviensis, польск.: Województwo kijowskie
- ↑ Samuel Orgelbrand. Encyklopedia powszechna. 1863. S. 640.
- ↑ Stefan Kuczyński. Polskie herby ziemskie: geneza, treści, funkcje. 1993. S. 97.
- ↑ 3,0 3,1 Кіеўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 90.
- ↑ Шаблон:Крыніцы/Сфрагістыка і геральдыка Беларусі, 1999
- ↑ Валерый Грынявецкі. Кіеў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 90.
Літаратура [правіць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Ваяводствы | Віленскае (1413—1795) • Троцкае (1413—1795) • Полацкае (1504—1793) • Новагародскае (1507—1795) • Віцебскае (1508—1793) • Смаленскае (1508—1667) • Берасцейскае (1566—1795) • Менскае (1566—1793) • Мсціслаўскае (1566—1772) • Інфлянцкае (1667—1772) • Браслаўскае (1793—1795) • Гарадзенскае (1793—1795) • Жамойцкае (1793—1795) • Мерацкае (1793—1795) | |
| Іншыя рэгіёны | Жамойцкае староства (XIII стагоддзе — 1795) • Курляндскай герцагства (1562—1795) | |
| Ваяводствы, якія адышлі да Польскага каралеўства ў 1569 |
Кіеўскае (1471—1569) • Падляшскае (1513—1569) • Брацлаўскае (1566—1569) • Валынскае (1566—1569) | |