Кік-ін-дэ-Кёк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Кік-ін-дэ-Кёк
59°26′05″ пн. ш. 24°44′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1475
Сайт linnamuuseum.ee/kiek-de-…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кік-ін-дэ-Кёк (Kiek in de Kök, ніжненямецкая мова Зазірні ў кухню) — старая (нямецкая) назва вежаў, ў асноўным тых, якія былі часткай гарадскіх фартыфікацыйных умацаванняў. Яны атрымалі сваё імя з-за таго, што жыхары вежы ў прамым сэнсе маглі ўбачыць, што гатуецца ў кухнях бліжэйшых дамоў.

У часы Ганзейскага саюза і Тэўтонскага Ордэна вежы за межамі сучаснай Германіі таксама атрымлівалі гэтую назву, напрыклад, у Гданьску (Данцыгу) і Таліне.

Вежа, якая знаходзіцца ў Таліне — артылерыйская вежа, пабудаваная ў 1475 годзе. Яна мае вышыню 38 метраў і сцены таўшчынёй 4 метры. гарматныя ядры, датаваныя 1577 годам, да гэтага часу умантаваныя ў знешнія сцены.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэстаўрацыйныя працы XX стагоддзя вярнулі вежы і навакольнай мясцовасці яе першапачатковае аблічча. Зараз вежа працуе як музей і фотагалерэя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]