Кілаграм

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Кілаграм – Адзінка вымярэння масы ў метрычнай сістэме мераў і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ, роўная масе міжнароднага эталона. Скарочанае пазначэнне: бел.: кг, міжн.: kg.

[правіць] Кратныя і дзельныя адзінкі

Найменні кратных і дзельных адзінак масы ад К. ўтвараюць, дадаючы прыстаўкі да слова “грам”:

Кратныя Дзельныя
парадак назва азначэнне парадак назва азначэнне
101 г дэкаграм такг dag 10-1 г дэцыграм дг dg
102 г гектаграм гг hg 10-2 г сантыграм зг cg
103 г кілаграм кг kg 10-3 г міліграм мг mg
106 г мегаграм Мг Mg 10-6 г мікраграм мкг µg
109 г гігаграм Гг Gg 10-9 г нанаграм нг ng
1012 г тэраграм Тг Tg 10-12 г дзідаграм пг pg
1015 г петаграм Пг Pg 10-15 г фемтаграм фг fg
1018 г экзаграм Эг Eg 10-18 г атаграм аг ag
1021 г зетаграм Зг Zg 10-21 г зептаграм зг zg
1024 г ётаграм Іг Yg 10-24 г ёктаграм іг yg

Заўвагі: замест гектаграма (100 кг) звычайна выкарыстоўваюць адзінку вымярэння «цэнтнер», замест мегаграма (1000 кг) - «тона».

[правіць] Гісторыя

У метрычнай сістэме мераў (18 ст.) К. быў вызначаны як маса 1 дм3 вады пры тэмпературы яе найбольшай шчыльнасці (4 °С). Эталон К. быў выраблены ў выглядзе цыліндрычнай гіры з плаціны (1799). У 1889 вызначэнне К. было зменена на дзейнае пасёння і ў якасці эталона зацверджаная гіра з плацінаірыдыевага сплаву. Адрозныя адзінкі вымярэння для масы і вагі вызначаныя ў 1901 годзе.

[правіць] Эталон кілаграма

Зараз кілаграм — адзіная адзінка СІ, якая вызначана пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзьмі. Усе астатнія адзінкі зараз вызначаюцца з дапамогай фізычных уласцівасцей і законаў.

Эталон быў выраблены ў 1889 годзе, і цяпер існуюць дакладныя афіцыйныя яго копіі, якія выкарыстоўваюцца як нацыянальныя ўзоры кілаграма. Прыкладна раз у 10 гадоў нацыянальныя ўзоры параўноўваюцца з міжнародным. Гэтыя параўнанні паказваюць, што дакладнасць нацыянальных узораў складае прыкладна 2 мкг. З-за таго што яны захоўваюцца ў тых жа самых умовах, няма падстаў лічыць, што міжнародны ўзор больш дакладны. Аднак, па вызначэнню лічыцца, што маса міжнароднага ўзору дакладна роўная кілаграму. З-за гэтага любыя зьмены існуючай масы эталону вядуць да змяненняў велічыні кілаграма. Для выдалення гэтых памылак у наш час разглядаюцца розныя варыянты вызначэння кілаграма на аснове фізычных законаў.

Адзінкі СІ
Асноўныя: метр | кілаграм | секунда | ампер | кельвін | кандзела | моль
Вытворныя: радыян | стэрадыян | герц | градус Цэльсія | катал | ньютан | джоўль | ват | паскаль | кулон | вольт | ом | сіменс | фарад | вебер | тэсла | генры | люмен | люкс | бекерэль | грэй | зіверт