Кілійскае гірла
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дэльта Дуная. Добра бачныя тры асноўных рукавы. Кілійская гарлавіна — самы паўночны з іх.
Кілійскае гірла — паўночны, найбольш шматводны рукаў дэльты Дуная.
Праз Кілійскае гірла праходзіць каля 70% агульнага сцёку ракі. Даўжыня 116 км, шырыня ад 0,6 да 1,2 км. У ніжняй частцы Кілійскае гірла разбіваецца на 25 галоўных і некалькі дзясяткаў другарадных рукавоў і праток. Вяснова-летняя паводка, восеньская межань. Ветравы нагон вады да Ізмаіла.
На Кілійскім гірле размешчаны парты Ізмаіл, Кілія, Вілкава (Украіна). Рэчышча абвалаванае для абароны сельскагаспадарчых угоддзяў ад затаплення падчас паводкі. З 2007 года з'яўляецца часткай глыбакаводнага суднаходнага ходу украінскага канала Дунай — Чорнае мора.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 257. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Украіны. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Румыніі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |