Кімрык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кімрык
Паходжанне
Краіна  Канада
Кімрык на Вікісховішчы

Кімрык — парода напаўдаўгапоўсных котак. Атрыманая ў Канаде ў 1960 годзе ў выніку доўгае селекцыйнае працы над мэнскаю бесхвастоваю коткай. Кімрык таксама не мае хваста. Перасоўваецца скачучы, як трусікі. Такое дзіўнае імя коткі атрымалі дзякуючы гораду Кімрык (Уэльс). Там, як кажуць, незалежна ад людзей жывуць мясцовыя бесхвастовыя коткі.

Вонкавы выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Поўсць кімрыкаў — сярэдняя ўдоўжкі. На галаве і пярэдняй частцы цела яна карацейшая за тую, што ззаду. На задніх канцавінах, як тое ў ангорскае коткі, — доўгая поўсць. Вакол галавы поўсць таксама доўгая і ўтварае каўнер.

Нораў[правіць | правіць зыходнік]

Кімрыкі — добрыя і флегматычныя, як і мэнскія бесхвастовыя коткі.