Кім Ён Нам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кім Ён Нам (кар.: 김영남, 4 лютага 1928, Пхеньян), паўночнакарэйскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня прэзідыўма Вярхоўнага народнага сходу КНДР з 1998 года. З'яўляецца намінальным кіраўніком дзяржавы і лічыцца "чалавекам нумар два" у дзяржаўнай іерархіі Паўночнай Карэі.

Член Працоўнай партыі Карэі з 1946 года. У 1944-1945 гадах - настаўнік сельскай школы. У 1946-1952 гадах - студэнт гістарычнага факультэта Томскага ўніверсітэта, затым універсітэта ў Растове-на-Дану. У 1957-1959 гадах - аспірант Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1963-1967 гадах - першы намеснік міністра замежных спраў КНДР. З 1970 - член ЦК ТПК, з 1974 кіраўнік партыйнага сакратарыята, з кастрычніка 1980 член Палітбюро ТПК.

Са снежня 1983 г. па верасень 1998 г. - намеснік прэм'ера Адміністрацыйнага савета КНДР, міністр замежных спраў КНДР. З 5 верасня 1998 года займае пост Старшыні Прэзідыўма Вярхоўнага народнага сходу КНДР, з'яўляючыся паводле Канстытуцыі вышэйшай службовай асобай дзяржавы. На выбарах у Вярхоўны народны сход 12-га склікання, якія адбыліся 8 сакавіка 2009 года, перавыбраны дэпутатам ВНС.