Кінг Відар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кінг Відар з камандай падчас кіназдымак, 1928

Кінг Уоліс Відар (англ.: King Wallis Vidor 8 лютага 1894, г. Галвестан, штат Тэхас, ЗША1 лістапада 1982) — амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсар.

Пасля вучобы ў Ваеннай акадэміі ў Тэхасе пачаў здымаць сюжэты для кінахронікі (1913). 3 1917 у Галівудзе. 3 1923 у фірме «Метро-Голдвін-Маер», дзе паставіў практычна ўсе свае фільмы. Яны з'явіліся этапам у развіцці рэалістычнага кірунку ў амерыканским кінамастацтве: «Вялікі парад» (1925), «Натоўп» (1928), «Хлеб наш надзённы» (1934), «Цытадэль» (1938, паводле аднайменнага рамана А. Кроніна), «Вайна і мір» (1956; паводле Л. Талстога; разам з італьянскімі кінематаграфістамі). Пасля 1959 ставіў кароткаметражныя эксперыментальныя фільмы.

Спецыяльная прэмія «Оскар» 1978.