Кінематограф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Адна з першых кінакамер

Кінемато́граф (грэч.: κινεμα — рух і грэч.: γραφο — пісаць, адлюстроўваць) — від сучаснага выяўленчага мастацтва, які з'явіўся ў XIX стагоддзі і зрабіўся папулярным у XX-м. Таксама гэтым тэрмінам пазначаюць комплекс прыладаў і метадаў, неабходных для здымкаў аб'ектаў, што рухаюцца, на кінаплёнку і для наступнага прайгравання атрыманых здымкаў, шляхам праецыявання іх на экран. Часта, калі кажуць кіно́, то разумеюць менавіта кінематограф, таксама зрэдку згадваюцца такія тэрміны як сінемато́граф (фр.: cinematographe), кінематагра́фія і кінамастацтва. Уплыў кінематографу на культуру і мастацтва бясспрэчны, выказваюцца нават здагадкі аб значнасці ўплыву кінематографу на палітыку і эканоміку. Кінематограф вывучае навука кіназнаўства. Галіна прамысловасці, якая вырабляе кінафільмы, спецэфекты для кінафільмаў і мультыплікацыю, завецца кінаіндустры́я. У шматлікіх краінах кінаіндустрыя з'яўляецца значнай галіной эканомікі. Вытворчасць кінафільмаў засяроджанае на кінастудыях. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатрах (як стацыянарных, так і перасоўных), па тэлебачанні, распаўсюджваюцца «на відэа» ў форме відэакасетаў і відэадыскаў.

Commons