Кіпрскае каралеўства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кіпрскае каралеўства
Βασίλειο της Κύπρου

Simple Labarum.svg
1192 (1184) – 1489


Flag of Most Serene Republic of Venice.svg
Armoiries Chypre.svg
Герб Кіпрскага каралеўства
Сталіца Нікасія
Мова Французская; грэчаская
Рэлігія Каталіцтва, Праваслаўе
Форма кіравання манархія
Дынастыя Лузіньяны
Імператар Кіпра
 - 1184—1191 Ісак Камнін
Кароль Кіпра
 - 1192—1194 Гі дэ Лузіньян
 - 14741489 Кацярына Карнара
Гісторыя
 -  1192 Заснаванне
 -  1489 Анексаванне Венецыяй

Кіпрскае каралеўства — дзяржава крыжакоў, створаная на Кіпры падчас Трэцяга крыжовага паходу. Праіснавала да 1489 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1184 годзе на Кіпры, які да гэтага моманту ўваходзіў у склад Візантыйскай імперыі, захапіў уладу стрыечны брат імператара Андроніка Камніна — Ісак.

У 1191 годзе Кіпр быў заваяваны Рычардам I Ільвінае Сэрца, каралём Англіі. Рычард прадаў востраў свайму сваяку, былому каралю Іерусалімскаму Гі дэ Лузіньяну.

Дынастыя Лузіньянаў перапынілася ў 1267 годзе, калі згасла мужчынская лінія Лузіньянаў. Прастол перайшоў да прынца з антыяхійскага княжацкага дому Гуга III, сына сястры Генрыха I Ізабелы і Баэмунда VI Антыяхійскага.

Аквітана-Нармана-Лузіньянская дынастыя кіравала да 1489 года. У 1473 годзе пасля смерці караля Жака II у яго нарадзіўся сын Жак III, але і ён праз год памёр. З гэтага часу Кіпр патрапіў пад уладу Венецыянскай рэспублікі. Намінальна каралевай лічылася ўдава Жака II Кацярына Карнара, якая паходзіла са знатнага венецыянскага роду. Яна завяшчала Кіпр Венецыі, якая ў 1489 годзе афіцыйна ўключыла востраў у склад сваіх уладанняў.

Спіс каралёў Кіпра[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кіпрскія манархі