Кірыгуа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Археалагічны парк і руіны Кірыгуа*
Archaeological Park and Ruins of Quiriguá**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Верхняя частка стэлы з выявай караля K'ak' Tiliw Chan Yopaat
Краіна Сцяг Гватэмалы Гватэмала
Тып Культурны
Крытэрыі i, ii, iv
Спасылка 149
Рэгіён*** Лацінская Амерыка і Карыбы
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1981  (7 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Кірыгуа (ісп.: Quiriguá) — горад цывілізацыі мая, цяпер - месца раскопак на тэрыторыі дэпартамента Ісабаль, паўднёва-ўсходняя Гватэмала. Размяшчаецца ў даліне ракі Матагуа на плошчы каля 3 км², цырыманіяльны цэнтр горада знаходзіцца на паўночным беразе ракі.

У класічны перыяд (200-900 гг.) Кірыгуа размяшчалася на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. Першае паселішча з'явілася ў II стагоддзі н. э., будаўніцтва акропаля пачалося прыкладна ў 550 годзе. У VIII стагоддзі горад інтэнсіўна развіваўся, прычым блізкасць дэкаратыўнага стылю архітэктуры і скульптуры да Капану сведчыць аб цеснай узаемасувязі. Да перамогі над Капанам ў 738 годзе Кірыгуа з'яўляўся яго васальным дзяржавай. У часы праўлення Каўак Скі (723-784 гг.) зрабіўся сталіцай квітнеючай незалежнай дзяржавы. Да сярэдзіны IX стагоддзя Кірыгуа прыходзіць у заняпад.

Упершыню разваліны Кірыгуа ў 1840 годзе вывучыў англійскі мастак Фрэдэрык Казервуд, а пазней - англійскі вучоны А. П. Модслі і экспедыцыі Археалагічнага інстытута Амерыкі і інстытута Карнегі. Самыя вядомыя скульптурныя статуі - высокія 4-гранныя стэлы, скульптурныя календары і мудрагелістыя скульптуры міфічных пачвар, якія з'яўляюцца важнай крыніцай ведаў аб цывілізацыі мая.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 15°16′10″ пн. ш. 89°02′25″ з. д. / 15.269444° пн. ш. 89.040278° з. д. (G) (O) (Я) Шаблон:Гарады мая