Кірыл Сяргеевіч Шакураў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кірыл Шакураў)
Футбол
Кірыл Шакураў
Поўнае імя Кірыл Сяргеевіч Шакураў
Нарадзіўся 7 красавіка 1994(1994-04-07)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 68 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Вільга
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2017 Беларусь Белшына (Бабруйск) 45 (6)
2018 Беларусь Хваля (Пінск) 28 (5)
2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 1 (0)
2019 Беларусь Хімік (Светлагорск) 15 (4)
2020 Беларусь Хваля (Пінск) 11 (0)
2021 Беларусь Орша 8 (0)
2021 Беларусь Ліда 19 (4)
2022 Беларусь Вялес-2020 (Віцебск) 20 (19)
2023— Польшча Вільга (Гарволін)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2023.

Кірыл Шакураў (нар. 7 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Вільга» з Гарволіна.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:0). У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[3]. У сезоне 2017 працягваў у асноўным выхадзіць на замену, за сезон забіў 5 галоў.

У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[4]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў пінскі клуб[5] і неўзабаве апынуўся па праглядзе ў «Белшыне». У лютым 2019 года афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клуб[6], аднак не здолеў замацавацца ў складзе, толькі адзін раз выйшаў на замену.

У ліпені 2019 года перайшоў у светлагорскі «Хімік»[7], дзе стаў асноўным нападнікам. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак у выніку ў лютым стаў іграком пінскай «Хвалі»[8], дзе часцей выхадзіў на замену.

У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», а ў ліпені перайшоў у «Ліду», дзе гуляў да канца сезона 2021. У сезоне 2022 выступаў у Другой лізе за віцебскі «Вялес-2020». У пачатку 2023 года перабраўся ў польскую «Вільгу» з Гарволіна.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Белшына Беларусь 10 3
2013 дубль Белшына Беларусь 22 1
2014 дубль Белшына Беларусь 20 5
2015 Д1 Белшына Беларусь 3 0
2016 Д1 Белшына Беларусь 17 1
2017 Д2 Белшына Беларусь 25 5
2018 Д2 Хваля Беларусь 28 5
2019 (1) Д2 Белшына Беларусь 1 0
2019 (2) Д2 Хімік Беларусь 15 4
2020 Д2 Хваля Беларусь 11 0
2021 (1) Д2 Орша Беларусь 8 0
2021 (2) Д2 Ліда Беларусь 19 4
2022 Д3 Вялес-2020 Беларусь 20 19

Зноскі