Кірыл Сяргеевіч Шрэйтар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кірыл Шрэйтар)
Футбол
Кірыл Шрэйтар
Поўнае імя Кірыл Сяргеевіч Шрэйтар
Нарадзіўся 6 жніўня 1986(1986-08-06)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 87 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Надзея
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2009 Беларусь Дынама (Брэст) 2 (0)
2005—2006   Беларусь Хваля (Пінск) 17 (4)
2007—2009   Беларусь Хваля (Пінск) 62 (13)
2010—2011 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 56 (24)
2012 Беларусь Брэст 12 (0)
2012 Беларусь Гарадзея 8 (1)
2013 Беларусь Слуцк 25 (5)
2014 Польшча Элана (Торунь) 12 (5)
2014 Беларусь Ліда 13 (6)
2015—2016 Беларусь Гомельчыгунтранс 39 (14)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 14 (3)
2017 Літва Нявежыс (Кедайней) 10 (1)
2017 Беларусь Баранавічы 14 (4)
2018 Беларусь Ліда 7 (1)
2018 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 13 (3)
2019 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 12 (1)
2019—2020 Беларусь Баранавічы 33 (15)
2022— Беларусь Надзея (Баранавіцкі раён) 1 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2022.

Кірыл Шрэйтар (нар. 6 жніўня 1986, Пінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Надзея» з Баранавіцкага раёна.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пінскага футбола, гуляў за брэсцкае «Дынама» (у асноўным за дубль), аддаваўся ў арэнду ў пінскую «Хвалю». У 2010—2011 гадах гуляў за мікашэвіцкі «Граніт», у сезоне 2010 стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў Першай лізе, забіўшы 19 мячоў.

У студзені 2012 года перайшоў у «Брэст», аднак не замацаваўся ў аснове і ў жніўні таго ж года стаў іграком «Гарадзеі». У студзені 2013 года перайшоў у «Слуцк», дзе стаў стала трапляць у аснову. Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе 2013, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[3].

У лютым 2014 года далучыўся да клуба «Элана» з Торуні, які выступаў у чацвёртым польскім дывізіёне[4]. У жніўні 2014 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[5]. За паўгады забіў 6 галоў за лідскі клуб. У снежні 2014 года па пагадненні бакоў пакінуў «Ліду»[6].

У лютым 2015 года мог перайсці ў «Баранавічы»[7], аднак у выніку апынуўся ў складзе «Гомельчыгунтранса»[8], у якім і пачаў сезон 2015. У ліпені 2016 года перайшоў у «Белшыну»[9], дзе стаў асноўным нападнікам, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў[10]. У выніку сезон 2017 распачаў у складзе клуба другога літоўскага дывізіёна «Нявежыс»[11]. У ліпені 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Баранавічаў».

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[12]. Аднак, з-за траўм правёў толькі сем матчаў, выходзячы на замену, і ў ліпені таго ж года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[13]. Неўзабаве стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[14], разарваў з ім кантракт у лютым 2019 года[15].

У сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». У складзе рэчыцкай каманды часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года пакінуў «Спадарожнік»[16]. У жніўні 2019 года зноў стаў іграком «Баранавічаў»[17]. У сезоне 2020 з 13 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

У ліпені 2022 года далучыўся да «Надзеі» з Баранавіцкага раёна.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Kirill Shreitor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/kirill_shreitor/
  3. Десять футболистов покинули "Слуцк", один подписал контракт на будущий сезон
  4. Где оказались чемпионы первой лиги 2013 года
  5. Шрейтор подписал контракт с «Лидой»
  6. Кирилл Шрейтор и Алексей Тищенко покинули «Лиду»
  7. Шрейтор, Гомза и Кудаш могут перейти в "Барановичи"
  8. Кирилл Шрейтор близок к переходу в "Гомельжелдортранс"
  9. Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами”
  10. Камерунский защитник Эйике и Шкурко прибыли на просмотр в «Нафтан», Билала и еще 4 игрока покинули расположение клуба
  11. «Уровень литовской высшей лиги выше, чем уровень нашей первой лиги». Куда и почему разъезжаются белорусы этой зимой. 2 ч
  12. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Лидой"
  13. Шорац и Шрейтор покинули "Лиду"
  14. Шрейтор сменил "Лиду" на ЮАС
  15. Шрейтор и Дрозд покинули ЮАС
  16. Шрейтор, Трояков и Дашук покинули "Спутник"
  17. Пацевич, Дощечка, Кильиманов, Сорокин, Манаенков, Шрейтор перешли в «Барановичи»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]