Кітайскі чайны дамок, Сан-Сусі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кітайскі чайны дамок (ням.: Chinesisches Haus) — садовы павільён у парку летняга палаца Сан-Сусі ў Патсдаме.
Будынак быў пабудаваны па загаду прускага караля Фрыдрыха Вялікага як ўпрыгожванне для яго летняй рэзідэнцыі. Праект быў даручаны архітэктару Іагану Готфрыду Бюрынгу. Будаўніцтва, пачатае ў 1755, працягвалася да 1764 з-за Сямігадовай вайны.
Пабудаваны па эскізах самога караля, павільён з'яўляецца яркім прыкладам захаплення той эпохі вырабамі ў кітайскім стылі, сумесі арнаментальных стылявых элементаў ракако і усходнеазіяцкіх будаўнічых формаў.
Абрысы кітайскага дамка нагадваюць форму ліста канюшыны.
Літаратура [правіць]
- Gert Streidt, Klaus Frahm. Potsdam: Die Schlösser und Gärten der Hohenzollern. Könemann, Köln 1996, ISBN 3-89508-238-4.
- Generaldirektion der Stiftung Schlösser und Gärten Potsdam-Sanssouci (Hrsg.): Potsdamer Schlösser und Gärten: Bau- und Gartenkunst vom 17. bis 20. Jahrhundert. UNZE, Potsdam 1993, ISBN 3-910196-14-4.