Кіцеж

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад на малюнку мастака Канстанціна Гарбатава (1876-1945)

Кі́цеж (па-руску: Китеж, фальклорныя варыянты: Китеж-град, град Китеж, Большой Китеж) — міфічны горад, які нібыта знаходзіўся ў паўночнай частцы Ніжагародскага края каля Уладзімірскага сяла на рацэ Люндзе. На месцы, дзе згодна з паданнем калісьці стаяў Вялікі Кіцеж (Большой Китеж), цяпер ляжыць возера Светлаяр.

Светлаярскі культ угрунтаваны на звестках «Кіцежскага Летапісца», што, як мяркуецца, быў створаны ў асяродку стараабраднікаў бегуноў у 80-90 гг. 18 стагоддзя.

На аснове матэрыялаў легенды і сярэднявечнай аповесці аб Пятры і Феўроніі створана лібрэта оперы М. А. Рымскага-Корсакава «Паданне аб нябачным горадзе Кіцежы і дзявіцы Феўроніі» («Сказание о невидимом граде Китеже и деве Февронии») (1907).

Паданне[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з паданнем вялікі князь Уладзімірскі Юрый спачатку збудаваў на Волзе горад Малы Кіцеж. Пазней, перасёкшы колькі рэк, князь знайшоў прыгожыя мясціны на берагох возера Светлаяр, дзе ён пастанавіў збудаваць горад Вялікі Кіцеж. Мяркуецца, што назва горада пайшла ад княжацкага сяла Кідзекша (блізу Суздаля), знішчанага мангола-татарамі ў 1237 годзе.

Паваяваўшы некаторыя княства, хан Батый дазнаўся пра Кіцеж і загадаў захапіць яго. Неўзабаве быў захоплены Малы Кіцеж, і Юрый мусіў шукаць ратунку ў лясах ля Вялікага Кіцежа. Аднак ворагі змаглі выведаць таемныя сцежкі да возера Светлаяр, рушылі ў пагоню за Юр'ем і хутка дасягнулі гарадскіх сценаў. На іх здзіўленне, горад не меў ніякіх умацаванняў, а жыхары нават не збіраліся абараняцца і толькі маліліся. Горад быў атакаваны, але атаку давялося адразу ж спыніць, бо раптоўна з-пад зямлі заструменілі вадаграі, якія пачалі заліваць горад і яго захопнікаў. Нападнікам давялося адступіць, адно назіраючы за тым, як горад апускаўся ў возера. Апошняе, што яны бачылі, быў крыж на купале сабора. Урэшце на месцы горада засталіся толькі хвалі.

Гэтая легенда спарадзіла мноства неверагодных чутак, якія жывуць і сёння. Сцвярджаюць, што толькі тыя, хто чысты сэрцам і душой, знойдуць шлях у Кіцеж. Таксама распавядаюць, што ў пагоду калі-нікалі можна чуць гук званоў і людскія спевы, якія імкнуць з-пад водаў возера Светлаяр. Некаторыя кажуць, што зацятыя вернікі могуць бачыць агні рэлігійных працэсій і нават будынкі на дне возера. Возера Светлаяр іншым разам назваюць «рускай Атлантыдай».

Загадка Вацлава Ластоўскага[правіць | правіць зыходнік]

У аповесці Вацлава Ластоўскага «Лабірынты» аб фантастычным падземным горадзе пад Полацкам адзін з галоўных герояў згадвае: «Жыццё ў гэтых падзямеллях ідзе старое, даўняе. Вам жа хіба прыходзілася чуваць ад народа дый чытаць у так званай этнаграфічнай літаратуры аб праваліўшыхся гарадах, цэрквах, манастырах. Хіба ж вы не чулі аб невідомым горадзе Багоцку, во тут, каля Полацка? Другі такі горад, што каля Гомеля, апісаў рускі пісьменнік пад найменнем Кіцежа». Да канца незразумела, ці маем мы ў гэтым выпадку справу з мастацкай прыдумкай, ці з аўтарскім апераваннем нейкімі гістарычна-этнаграфічнымі дадзенымі, невядомымі сучасным даследчыкам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]