К'ель Абель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

К'ель Абель (дацк.: Kjeld Abell; 25 жніўня 1901, Рыбэ — 5 сакавіка 1961, Капенгаген) — дацкі драматург, стваральнік філасофска-сімвалічнай драмы. З 1927 быў тэатральным мастаком. У камедыі «Згубленая мелодыя» (1935), «Ева адбывае сваю дзіцячую павіннасць» (1936) выказваецца думка пра грамадскае прызначэнне чалавека. Аўтар антынацысцкіх п'ес «Ганна Сафі Хельвіг» (1939) і "Сількеборг " (1946) пра дацкі Супраціў. У алегарычнай драме «Дні на воблаку» (1947) Абель перасцерагае пра небяспеку атамнай вайны. Драмы «Андэрсан, або Казка яго жыцця» (1955), «Дама з камеліямі» (1959) прасякнуты песімізмам.