Лаа-Цзы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лаа-Цзы

Лаа-цзы — старажытнакітайскі філосаф VI—IV стагоддзяў да н. э.,адзін з заснавальнікаў вучэння даасізму, аўтар трактата «Даа Дэ Цзін».

Магчымая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў раннім даасізме Лаа-цзы становіцца легендарнай фігурай і пачынаецца працэс яго абагаўлення. Легенды распавядаюць пра яго дзівоснае нараджэнне (маці насіла яго некалькі дзясяткаў гадоў і нарадзіла старым — адкуль і яго імя, «Старое дзіця», хаця іерогліф «цзы» меў азначэнне «мудрэц», таму яго імя можна перакладаць як «Стары мудрэц») і пра яго зыход з Кітаю.

Многія сучасныя даследчыкі абвяргаюць сам факт існавання Лаа-цзы. Некаторыя дапускаюць, што ён мог быць старэйшым сучаснікам Канфуцыя, пра якога, аднак, у адрозненні ад Канфуцыя, у крыніцах няма правяральных звестак ні гістарычнага, ні біяграфічнага характару. Ёсць таксама версія, што Лаа-Цзы і Канфуцый — гэта адзін чалавек. Існуюць меркаванні, што Лаа-Цзы мог быць аўтарам «Даа Дэ Цзін», калі ён жыў у IV—III стст. да н. э.

Найбольш вядомы варыянт біяграфіі Лаа-цзы паведамляецца Сыма Цянем: Лаа-цзы нарадзіўся ў царстве Чу на поўдні Кітаю. Большую частку свайго жыцця ён служыў хавальнікам царскай бібліятэкі дзяржавы Чжоў, дзе сустракаўся з Канфуцыем. Старым ён адправіўся з краіны на захад. Калі ён дасягнуў пагранічнай заставы, яе начальнік Інь Сі запытаўся ў Ляа-Цзы пра яго вучэньне. Ляа-Цзы выканаў яго просьбу, напісаўшы тэкст «Даа Дэ Цзін» (Канон Шляху і яго Добрай Сілы).

Згодна з іншай легендай, Майстр Лаа-цзы прыйшоў у Кітай з Індыі. Адкінуўшы сваю гісторыю, ён паўстаў перад кітайцамі абсалютна чыстым, без уласнага мінулага, быццам нанава народжаны.