Лабдак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ла́бдак (стар.-грэч.: Λάβδακος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] цар Фіваў, сын Палідора і Ніктэіды. бацька Лая, дзед Эдыпа. Быў трэцім царом Фіваў пасля свайго дзеда Кадма і бацькі Палідора. Калі памёр Палідор, Лабдак быў яшчэ малы, таму Палідор даручыў апеку Ніктэю. Калі Лабдак падрос, Лік перадаў яму ўладу[2].

Ваяваў з афінскім царом Пандыёнам, але разбіты[3]. Загінуў пасля Пенфея, маючы аднолькавы з ім склад думак. Пакінуў аднагадовага сына Лаія.[4]

Нашчадкі Лабдака завуцца лабдакідамі. Сярод іх Эдып, Антыгона, Ісмена, Палінік і Этэокл.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.33
  2. Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 4
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 14, 8
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 5