Лавы
Лавы, Лаўскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, паміж вуліцай Зыбіцкай (з 1866 годзе Балотнай, да нядаўняга часу Гандлёвая) і Свіслаччу.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Прадмесце было адметнае тым, што у ім канцэнтраваўся гандаль малочнымі прадуктамі. Тут жа на Плябанскай вуліцы (цяпер Куйбышава) знаходзіўся Лаўскі мост (з сярэдзіны 1960-х не існуе, размяшчалася насупраць выставачнага павільёна «Белэкспа» па вуліцы Янкі Купалы, 27[1]), на якім збіралася гарадская галота ў пошуках якой-небудзь працы.
Гэты раён Мінска найбольш цярпеў ад паводак на Свіслачы і Нямізе. Ускладнялі становішча кожную вясну Плябанскія млыны, якія знаходзіліся на Свіслачы там, дзе цяпер парк імя Янкі Купалы.[2]
У пачатку XX ст. Лавы ўваходзілі ў другую паліцэйскую частку горада.[3] Асноўнай вуліцай раёна была Лаўская набярэжная, якая цягнулася ад Хлусава (Максіма Багдановіча) да Паліцэйскага (Янкі Купалы) маста.[4]
[правіць] Старыя адраса
- Рог Шырокай і Гандлёва-Набярэжнай. Малочны рынак. На гарадской плошчы каля Лаўскага маста здаўна вёўся гандаль малочнымі прадуктамі, якія прывозілі сюды з навакольных маёнткаў і вёсак. З цягам часу рынку пачало бракаваць плошчы. Гарадскія ўлады, каб неяк выйсці са становішча, купілі прылеглыя плошчы ў дзьвюх прыватных асоб, а затым доўга як і ў гісторыі з Плябанскімі млынамі, гандлявалася з праваслаўным кафедральным саборам, пакуль той ў 1896 годзе не прадаў гораду кавалак зямлі за 625 рублёў. Малочны гандаль Мінска канцэнтраваўся ў раёне сучаснага рэстарана «Журавінка» (Янкі Купалы, 25).[5]
[правіць] Сучаснасць
Тапонім ніяк не пазначаны на карце Мінска
Зноскі
- ↑ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 110
- ↑ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 222
- ↑ «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленьнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- ↑ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 305
[правіць] Літаратура
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с ISBN 985-11-0344-6.
- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачат XX стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
|
Гістарычныя мясціны Мінска |
||
|---|---|---|
| Цэнтр горада | Валокі Полацкія • Высокі Рынак • Замчышча • Земляны Вал • Нізкі Рынак • Новае Места • Цёмныя Крамы | |
| Прадмесці | Араны • Архірэйская Слабодка • Весялоўка • Грушаўка • Добрыя Мыслі • Доўгі Брод • Залатая Горка • Козыраўскае • Кальварышкі • Кальварыя • Камароўка • Кашары • Крупцы • Лавы • Лошыца • Людамонт • Ляхаўка • Міхалянка • Мядзведжына • Пляшчанка • Пярэспа • Пятніцкае • Пятроўшчына • Ракаўскае • Раманаўская Слабада • Сакалянка • Сенажаны • Серабранскія Млыны • Старажоўка • Старосцінская Слабада • Стромкі Бераг • Татарская Слабада • Траецкае • Тры Карчмы • Тучынка • Уборкі • Цівалі | |