Лагойская ткацкая фабрыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Лагойская ткацкая фабрыка
Будынак фабрыкі ў 1944-1949 гадах
Будынак фабрыкі ў 1944-1949 гадах
54°12′03,62″ пн. ш. 27°51′00,79″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лагойск
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік Канстанцін Тышкевіч
Дата заснавання 1837
Дата скасавання 1856
Статус ахоўваецца дзяржавай
Map

Лагойская ткацкая фабрыка, Лагойская палатняна-папяровая мануфактура — былое прыватнаўладальніцкае прадпрыемства па вытворчасці тканін ў мястэчку Лагойск. Дзейнічала ў 18371856 гг.[1]

Знаходзіцца ў цэнтры горада, на рагу гістарычных Плешчаніцкай і Мікольскай вуліц (цяпер — вуліца Савецкая, 9).

Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як адзін з фрагментаў сядзібы Тышкевічаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1837 годзе Канстанцін Тышкевіч заснаваў у Лагойску прадпрыемства па вытворчасці тканін, якое працавала да 1856 года[1]. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі.

У справаздачы мінскага губернатара за 1842 г. адзначаецца, што палатняная фабрыка ў мястэчку Лагойск вырабляе тавару на 5770 рублёў у год, які знаходзіць збыт часткова на тэрыторыі губерні, часткова — пастаўляецца ў Рыгу, адкуль, магчама, ішла далей на экспарт.

Палатняная фабрыка

У краязнаўчым нарысе Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Палессі і беларускім краі», упершыню надрукаваным у Санкт-Пецярбургу ў славутым часопісе «Современник» («Сучаснік») у 18531855 гг., гэта прадпрыемства апісваецца так:

" Лагойск славіцца фабрыкай папяровых і ільняных вырабаў, заснаванай графам Канстанцінам Тышкевічам у 1837 годзе, якая зараз дайшла да пэўнай ступені дасканаласці: на ёй 50 станкоў, якія за год вырабляюць ад 800 да 900 аршын папяровых (баваўняных) і ільняных тканін на суму ад 20 000 да 25 000 рублёў срэбрам. Ільняная пража для фабрыкі закупаецца ў Мінскай губерні, а папяровая выпісваецца з АнглііМанчэстэра)[2]. "

У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. Тканіны выпускаліся як грубыя, так і найтанчэйшыя, што сведчыць аб высокім узроўні якасці. Выпускала да 50 і больш тысячаў аршынаў палатна рознага колеру і ўзору.

Акрамя іншаземцаў, запрошаных з Германіі, на фабрыцы працавала 80 мужчын і 5 жанчын[3].

Пазней у будынку фабрыкі месцілася яўрэйская, а пасля беларуская школа. У цяперашні час прыстасаваны пад жылы дом.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фабрыка пабудавана ў стылі класіцызму з брусавага дрэва на высокім мураваным падмурку, даўжынёю 37, шырынёй 11 аршын. Дах гонтавы. Пабудова ў плане Г-падобная. Асноўны аб'ём — аднапавярховы, бакавы — двухпавярховы з верандай. Закот веранды аздоблены разным узорам[4].

Зноскі

  1. а б Лагойск // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 398.
  2. Насевіч, Вячаслаў. У складзе Расійскай імперыі . «Персанальны сайт беларускага гісторыка Вячаслава Насевіча». Праверана 1 лютага 2011.
  3. Канстанцін Тышкевіч . «Віртуальны музей горада Лагойска». Праверана 1 лютага 2011.
  4. Інвентарнае апісанне маёнтка Лагойск . «Віртуальны музей горада Лагойска». Праверана 1 лютага 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с.
  • Шпілеўскі П. Падарожжа па Палессі і Беларускім Краі. Мінск, 1993 (перавыдадзена ў 2003).
  • Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 91.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]