Лагойскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагойскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лагойск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
26 снежня 1995
Дата скасавання 24 верасня 1926
старшыня Алег Міхайлавіч Кулікоў[1]
Насельніцтва (2019) 2 752
Плошча 135,9[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223110
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Лаго́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лагойск (не ўваходзіць у склад).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лагойскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Лагойскага раёна ў радыусе 15 км вакол горада Лагойск. Мяжуе з Гайненскім, Астрошыцкім, Швабскім сельсаветамі Лагойскага раёна, а таксама са Смалявіцкім раёнам.

Да 2009 года агульная плошча сельсавета складала 4113 га, з іх землі РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» — 3329 га, землі сельсавета — 784 га.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Лагойск. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Лагойскага местачковага Савета.

26 снежня 1995 года ўтвораны зноў у складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Лагойскага пассавета. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лагойск. 3 чэрвеня 1998 года Лагойск атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 12 верасня 2007 года скасавана вёска Луцаўшчына (далучана да Лагойска)[2]. 17 ліпеня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Лагожаск[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Знаменкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Аўгустова, Гаішча, Жалудоўшчына, Загор’е, Замасточча, Знаменка, Карцоўшчына, Косіна, Мачужычы, Пархава, Свідна, Сілічы, Чарняхоўскі)[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Да ўзбуйнення сельсавета 30 кастрычніка 2009 года на тэрыторыі сельскага савета было размешчана 11 населеных пунктаў: Верагі, Гасцілавічы, Заазер’е, Зялёны Луг, Міхалова, Ніўкі, Панізоўе, Рудня, Слагавішча, Церхавічы, Чорны Лес — у якіх пражывалі 1298 чалавек, а таксама пасёлак Лагожаск, які знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва. Пасля ўзбуйнення ў склад сельсавета ўваходзяць 25 населеных пунктаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў, без Лагойска) — 1256 чалавек[5], з іх 94,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2752 чалавекі[7].

Арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя арганізацыі:

  • РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» (аг. Гасцілавічы)
  • ООО «Паркерпласт» (вытворчасць вырабаў з пластмасы), размешчаны ў в. Заазер’е
  • ООО «Вега» (закуп грыбоў, ягад), размешчаны ў в. Верагі.

Сацыяльная-культурная інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Установы адукацыі і дашкольныя ўстановы[правіць | правіць зыходнік]

  • ДУА «Гасцілавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Косінская сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Гасцілавіцкі дзіцячы сад»
  • ДУА «Косінскі дзіцячы сад»
  • ДУА «Аўгустоўскі дзіцячы сад»

Установы культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Гасцілавіцкі цэнтр культуры і досугу
  • Косінскі сельскі дом культуры
  • Бібліятэка аг. Гасцілавічы

Установы аховы здароўя[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўгустоўская амбулаторыя
  • Косінскі ФАП

Аддзяленні сувязі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзяленне сувязі аг. Гасцілавічы
  • Аддзяленне сувязі аг. Косіна

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

Крамы ў аг. Гасцілавічы, аг. Заазер’е, аг. Слагавішча.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Транспартнае абслугоўванне ажыццяўляецца ДУП «Аўтапарк № 12».

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]