Лагуна Уюні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагуна Уюні (Тытан, спадарожнік)
Лагуна Уюні
Лагуна на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Уюні (англ.: Uyuni Lacuna) — лагуна, якая знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 66°18′ пн. ш. 131°36′ у. д. / 66,3° пн. ш. 131,6° у. д. / 66.3; 131.6.[1] Лагуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Дыяметр лагуны складае 27 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лагуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лагуна Уюні з'яўляецца адной з многіх лагун, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога саланчаку Уюні, размешчанага на тэрыторыі Балівіі.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]