Ладдзян трохнадрэзаны

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ладдзян трохнадрэзны)
Перайсці да: рух, знайсці
Ладдзян трохнадрэзаны
Corallorhiza trifida Châtel. (1760).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corallorhiza trifida Châtel.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   451881
IPNI   30219502-2
TPL   kew-47090

Ладдзян трохнадрэзаны (Corallorhiza trifida) — від роду Ладдзян (Corallorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae), родны для Паўночнай Амерыкі і Еўразіі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Corallorhiza trifida Nordens Flora 418.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая наземная травяністая расліна. Сапрафіт.

Карэнішча белаватае разгалінаванае, мясістае, пазбаўленае каранёвых мочак; нагадвае карал.

Сцябло прамастаячае тонкае голае, жоўта-зялёнае, вышынёй 8-30 см.

Лускападобныя похвавыя простыя перапончатыя лісты лікам 2-4 размешчаны чаргова.

Панікшыя голыя кветкі аб шасці пялёстках сабраны ў друзлыя пэндзлепадобныя суквецці даўжынёй да 10 см. Квітнее ў маі — чэрвені.

Плод — каробачка. Плоданасіць у чэрвені — ліпені.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Расліна сустракаецца ў палярнай і лясной зонах і ў гарах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.

У Расіі расце ў нечарназемнай зоне еўрапейскай часткі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе.

Мезафіт і гіграфіт. Нярэдкі па берагах рэк і ручаёў, забалочаных лугах, у сырых лясах, на тарфяных балотах, у тундравым рэдкалессі.

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі многіх абласцей, краёў і рэспублік Расіі. Ахоўваецца на Украіне, у Літве, Польшчы, Латвіі. Уключаны ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЕС[3].

Батанічная сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле The Plant List[4], у сінаніміку віду ўваходзяць:

Ладдзян трохнадрэзаны ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Адна з казак цыклу «Казкі з хутара Юстыны» Людмілы Рублеўскай называецца «Чужыя ветразі, альбо Ладдзян трохнадрэзаны»[5].

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Ладьян трёхнадрезный в Красной книге Республики Беларусь (руск.) 
  4. Corallorhiza trifida Châtel. (англ.) . The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (2010). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2013. Праверана 7 студзеня 2013.
  5. Рублеўская Людмiла Іванаўна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)