Ладдзя Харона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харон у сваёй ладдзі

Ладдзя Харона — у старажытнагрэчаскай міфалогіі, Харон перавозіў у ладдзі памерлых па водах падземных рэк да варот Аіда. Ён атрымліваў за гэта плату ў адзін абол (па пахавальнаму абраду ён знаходзіўся пад языком у нябожчыка). Уяўляўся змрочным старцам.

Таксама гэта назва рамана венгерскага пісьменніка Дзюлы Іеша, «У ладдзі Харона або сімптомы старасці», на старонках каторага пісьменнік разважае аб важнейшых праблемах чалавечага быцця, аб сэнсе жыцця, аб трыумфе чалавечага розума, аб радасці вольнай творчай працы.