Лазанская канферэнцыя 1922 – 1923

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэлегацыя Турцыі

Лазанская канферэнцыя 1922 – 1923. Адбылася 20 лістапада 19224 лютага 1923 гг. і 23 красавіка24 ліпеня 1923 г. у г.Лазана (Швейцарыя). Склікана па ініцыятыве Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі пасля грэка-турэцкай вайны 1919 – 1922 гг., удзельнічалі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Румыніі, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, Японіі, Турцыі, ЗША (апошнія прадстаўляў назіральнік). Пры абмеркаванні шэрагу прыватных пытанняў на канферэнцыю былі дапушчаны дэлегаты Албаніі, Бельгіі, Іспаніі, Партугаліі, Нідэрландаў, Нарвегіі і Швецыі.

Быў падпісаны Лазанскі мірны дагавор 1923 г., прынята канвенцыя аб чарнаморскіх пралівах (у абмеркаванні ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі СССР і Балгарыі), якая прадугледжвала дэмілітарызацыю праліваў, дапускала праход праз Басфор і Дарданелы гандлёвых і ваенных (з некаторымі абмежаваннямі) суднаў любой краіны. Канвенцыя не была ратыфікавана ў СССР, яна перагледжана на канферэнцыі Мантро 1936 г. Астатнія 15 дакументаў, падпісаных на канферэнцыі, тычыліся больш прыватных пытанняў, у т.л. вяртання палонных, узаемнага абмену грэчаскага і турэцкага насельніцтва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Conference de Lausanne. [T. 1 – 2]. – P., 1923.