З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Лазанiца звычайная |

Агульны выгляд квітнеючай расліны |
| Навуковая класіфікацыя |
|
|
| Міжнародная навуковая назва |
|
Lysimachia vulgaris L. (1753)
|
|
|
|
Лазанiца звычайная, лазоўка[3] (лац.: Lysimachia vulgaris) — від травяністых шматгадовых раслін сямейства Myrsinaceae.
Карэнішча паўзучае, з доўгімі падземнымі парасткамі. Сцябло простае або разгалінаванае, 150—200 см вышынёй, прамастаячае. Лісткі супраціўнае, на кароткіх чарашках, ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, цэльнакрайняе, па 3-4 у кольцах. Кветкі абодваполыя, у густых пірамідальна-мяцёлкавых суквеццях. Плод — каробачка. Квітнее ў чэрвені — ліпені.
Распаўсюджванне [правіць]
Расце на вільготных месцах, сярод хмызнякоў, на балотах, па берагах рэк і азёр.
Нарыхтоўка і захоўванне [правіць]
Выкарыстоўваюць траву, сабраную падчас квіцення расліны. Сушаць, разаслаў тонкім пластом на адкрытым паветры ў цені або на гарышчы. Захоўваюць у папяровых мяшках.
Хімічны склад [правіць]
Лазанiца звычайная змяшчае дубільныя рэчывы, сапаніны, аскарбінавую кіслату (у лісці — да 1150 мг%, у кветках — да 880 мг%).
Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне [правіць]
Настой травы лазанiцы звычайнай мае бактэрыцыдныя,звязальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці. Галенавыя прэпараты(руск.) бел. лазанiцу звычайную eжываюць як звязальны сродак пры паносах, гастрыце, розных крывацёках, жаўтусе, сутаргах, агульнай слабасці і цынзе, таксама як сродак, якое паскарае гаенне ран.
Водныя выцяжкі з расліны, у залежнасці ад пратраў, даюць жоўтую, зялёную, карычневую і чорную фарбы. Меданос.
Зноскі
- В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины» Справочник; Киев, Наукова думка, 1983. (рос.)