Лазар Богша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыж Ефрасінні Полацкай. Манета Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь. 2007 г.

Лазар Богша — полацкі майстар-ювелір 12 ст., вольны рамеснік.

У 1161 для Спаса-Праабражэнскага сабора Спаскага манастыра стварыў шэдэўр[1] старажытнарускага мастацтва — напрастольны крыж  (руск.) Ефрасінні Полацкай. Мастацкія асаблівасці крыжа сведчаць пра сувязі з традыцыямі кіеўскай ювелірнай школы.

Імя майстра і яго мянушка вядомыя з надпісу, пакінутага ім на адваротным боку крыжа:

" Г[оспод]и, помози рабоу своему Лазорю, нареченомоу Богъши, съделавшемоу крьстъ сии црькви стаго Спаса и Офросиньи "

Дакладная дата стварэння вырабу і ўказанне імені аўтара з'яўляецца рэдкім выключэннем для мастацтва таго перыяду. Шэраг ананімных работ таго перыяду па тэхніцы вырабу таксама адносяць да твораў Лазара Богшы (напрыклад, медальён барм нагруднага княжацкага упрыгожання з Кіеўскага скарбу 1824 года, апісаны Н. П. Кандаковым  (руск.)), якія з'яўляюцца найлепшымі ўзорамі эмалевага мастацтва Старажытнай Русі.

Вядомыя і працы больш позняга перыяду, створаныя ў традыцыях работ Лазара, — іх адносяць да твораў яго вучняў.

Па паходжанні Лазар быў выхадцам з Паўднёва-Заходняй Русі[2] або з заходніх славян[3].

Лазар — гэта імя, атрыманае ім у хрышчэнні, а Богша — скарачэнне ад паганскага імені Багуслаў, распаўсюджанага ў заходніх славян у XII стагоддзі. Адносна таго, дзе ён пазнаёміўся з мастацтвам перагародкавай эмалі называюцца як Візантыя, так і Грузія (першая з краін, якая пераняла з Візантыі гэта мастацтва). На момант стварэння крыжа па заказу княгіні Ефрасінні майстар быў не малады — надпісы на крыжы блізкія да датаваных надпісаў 1130-х гадоў, і мяркуецца, што Лазар засвоіў манеру пісьма ў сваім юнацтве і карыстаўся ёю ўсё жыццё.

Зноскі

  1. Богша Лазарь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 67. — 737 с.
  2. Тихомиров М. Н. Древнерусские города. — М., 1946. — С.85.
  3. Толстой И., Кондаков Н. Русские древности в памятниках искусства. СПб., 1899. С. 170.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев Л. В. Лазарь Богша — мастер-ювелир XII в // Сов. археология. № 3, 1957.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).