Лазар Маркавіч Лісіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лазар Лісіцкі)
Лазар Маркавіч Лісіцкі
руск.: Ла́зарь Ма́ркович Лиси́цкий
Фатаграфія
Аўтапартрэт (дэталь). 1914 год.
Імя пры нараджэнні Лазар Мордухавіч Лісіцкі
Дата нараджэння 10 (22) лістапада 1890(1890-11-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1941(1941-12-30) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Sophie Lissitzky-Küppers[d][2]
Дзеці Jen Lissitzky[d]
Род дзейнасці мастак, архітэктар, графічны дызайнер, фатограф, тыпограф, настаўнік, дызайнер, кнігадрукар, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр авангард
Вучоба
Мастацкі кірунак канструктывізм і супрэматызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лазар Маркавіч (Мордухавіч) Лісіцкі (10 (22) лістапада 1890 г., с. Пачынок, Смаленская губерня (цяпер Смаленская вобласць) — 30 снежня 1941 г., Масква) — савецкі мастак і архітэктар, таксама шырока вядомы як «Эль Лісіцкі».

Эль Лісіцкі адзін з выдатных прадстаўнікоў рускага і яўрэйскага авангарда. Сумесна з Казімірам Малевічам распрацоўваў асновы супрэматызму.

У 1918 годзе ў Кіеве Лісіцкі стаў адным з заснавальнікаў «Култур-лігэ» (ідыш: ліга культуры) — авангарднага мастацкага і літаратурнага аб’яднання, якія ставілі сваёй мэтай стварэнне новага яўрэйскага нацыянальнага мастацтва. У 1919 годзе па запрашэнні Марка Шагала пераехаў у Віцебск, дзе выкладаў у Народным мастацкім вучылішчы (1919—1920).

У 1917—1919 гадах Лісіцкі прысвяціў сябе ілюстрацыі твораў сучаснай яўрэйскай літаратуры і ў асаблівасці дзіцячай паэзіі на мове ідыш, стаўшы адным з заснавальнікаў авангарднага стылю ў яўрэйскай кніжнай ілюстрацыі. У адрозненне ад схільнага да традыцыйнага яўрэйскага мастацтва Шагала, з 1920 года Лісіцкі пад уплывам Малевіча звярнуўся да супрэматызму.

Зноскі

  1. а б Лисицкий Лазарь Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Traynor I. Precious plunder // The Guardian.com — 2001. — ISSN 1756-3224; 1354-4322

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Знаменитые русские художники: Биографический словарь. — СПб.: Азбука, 2000. — С. 154—156. — 400 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7684-0518-6. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]