Лазар Навумавіч Аранштам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лазар Навумавіч Аранштам
Начальнік Палітупраўлення Беларускай вайсковай акругі
1929 — 1933
Начальнік Палітупраўлення Асобай арміі
1933 — 1937

Нараджэнне 8 чэрвеня 1896(1896-06-08)
Смерць 25 сакавіка 1938(1938-03-25) (41 год)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне камісар
Бітвы Грамадзянская вайна ў Расіі
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга

Лазар Навумавіч Аранштам (псеўданімы: Артур; Якуб Чарняк; 21 (9) чэрвеня 1896, Барзна[1], Украіна — 1939, НКВД) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1915 года ў РСДРП(б). Удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве[1]. Служыў у Чырвонай Арміі — камісар дывізіі, камісар інспекцыі артылерыі. У 1924 накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь[1]. Сакратар ЦК КПЗБ, член ЦК КПП, дэлегат II (1924), III (1926) канферэнцый, I з'езда (1928) КПЗБ[1]. Арыштаваны ў лютым 1926[1] польскімі ўладамі. Па абмене палітзняволенымі ў 1928 апынуўся ў СССР[1]. Жыў і працаваў у Беларусі (сакратар Віцебскага акруговага камітэта КП(б)Б). З 1929 член РВС і начальнік Палітупраўлення Беларускай вайсковай акругі. У 1933 накіраваны на Далёкі Усход начальнікам Палітупраўлення Асобай Далёкаўсходняй арміі[1]. Член ЦКК ВКП(б) у 1934-37. Член ЦК КП(б)Б у 1929-33, кандыдат у члены з 1929-30, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1930-33. Член ЦВК СССР в 1929-31, член ЦВК БССР у 1924, 1929-33[1].

Арыштаваны ў 1937, загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1956.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Аронштам Лазарь Наумович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]