Лазня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Барыс Кустодзіеў. Руская Венера.

Лазня — спецыяльнае памяшканне з печчу, дзе мыюцца і парацца.

Традыцыйнае дойлідства[правіць | правіць зыходнік]

Курныя рубленыя лазні былі нізкія і мелі невялікія памеры. Будавалася звычайна без падмурка, першы вянок мог класціся на зямлю, або на камяні па вуглах. Знізу зруб абсыпалі зямлёй. Столь рабілі з дошак або абчэсаных жэрдак і засыпалі зверху лісцем або кастрыцай, а вышэй пяском ці глінай. Падлога рабілася драўляная. Печ стаяла ля ўвахода і тапілася па-чорнаму, а ўздоўж сцен стаялі нізкія лавы. Лазні маглі мець таксама прылазнік (прадбаннік, або прымыльнік), які не меў столі або падлогі, некалькі лавак.

Драўляныя лазні болей распаўсюджаныя ў басейнах Дзвіны і верхнім цячэнні Дняпра і Сожа.

Рымскія лазні[правіць | правіць зыходнік]

Рымская лазня

У рымскай лазні (тэрме) было некалькі пакояў: спачатку чалавек трапляў у прадбанны пакой, які зваўся «ападэрыум», гэты пакой служыў для распранання. Далей чалавек адпраўляўся ў наступны «цёплы пакой», які рымляне звалі «тэпіарыум», пасля якой ішлі гарачы пакой і парыльня, тэмпература ў якім дасягала 85 C - «калідрыум» і «лаконіум». Пасля парыльні ішоў астуджальна-араматычны пакой «лаварыум». У рымскай лазні была бібліятэка, спартыўныя пляцоўкі, масажныя кабінеты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Лазня Шаблон:Жылыя прасторы