Лаймдата Страўюма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаймдата Страўюма
лат.: Laimdota Straujuma
прэм’ер-міністр Латвіі
22 студзеня 2014 — 11 лютага 2016
Папярэднік Валдзіс Дамброўскіс
Пераемнік Марыс Кучынскіс
Minister of Agriculture[d]
25 кастрычніка 2011 — 22 студзеня 2014
Папярэднік Jānis Dūklavs[d]
Пераемнік Jānis Dūklavs[d]
дэпутат Сейма Латвіі[d]
4 лістапада 2014 — 5 лістапада 2014
дэпутат Сейма Латвіі[d]
18 лютага 2016 — 6 лістапада 2018

Нараджэнне 24 лютага 1951(1951-02-24)[1] (73 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст, матэматык
Узнагароды
Крыж Прызнання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаймдата Страўюма (лат.: Laimdota Straujuma; нар. 24 лютага 1951) — латвійскі эканаміст, дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр земляробства Латвіі ў 20112014 гадах. Прэм'ер-міністр Латвіі з 22 студзеня 2014 года па 7 снежня 2015 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 24 лютага 1951 года. З 1968 па 1973 вучылася ў Латвійскім універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце. У 1987 годзе скончыла аспірантуру інстытута эканомікі пры Латвійскай акадэміі навук.

У Сейме Латвійскай Рэспублікі
З прэзідэнтам (у цэнтры) і экс-спікерам Сейма

Працавала з 1999 па 2000 год намеснікам дзяржсакратара ў міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі, а з 2000 па 2006 працавала дзяржаўным сакратаром у міністэрстве сельскай гаспадаркі. З 2002 па 2007 была сябрам савета Іпатэчнага і зямельнага банка Латвіі. З 2007 па 2010 працавала дзяржсакратаром у міністэрстве земляробства Латвіі. 25 кастрычніка 2011 года прызначана міністрам земляробства Латвіі. У 2014 годзе далучылася да партыі Адзінства. 22 студзеня 2014 прызначана Сеймам прэм’ер-міністрам Латвіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Laimdota Straujuma // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]