Лакенскі палац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 50°53′11″ пн. ш. 4°21′35″ у. д. / 50.886389° пн. ш. 4.359722° у. д. (G) (O) (Я)

Фасад

Палац Лакен (фр.: Château de Laeken, нідэрл.: Kasteel van Laken) — палац-рэзідэнцыя бельгійскай каралеўскай фаміліі ў брусельскім раёне Лакен.

Палац Лакен знаходзіцца на поўначы бельгійскай сталіцы. Быў пабудаваны ў 17811785 гадах па загаду Альберта Саксэн-Тэшынскага, штатгальтара Аўстрыйскіх Нідэрландаў у стылі класіцызму. Раскошныя інтэр'еры палаца ствараліся самымі раскошнымі майстрамі, такімі як Жан Жазеф Шапюі.

З 1815 па 1830 год, падчас існавання Злучанага каралеўства Нідэрланды, палац Лакен быў адной з рэзідэнцый караля Нідэрландаў.

Пасля бельгійскай рэвалюцыі і здабыцця Бельгіяй незалежнасці ён становіцца рэзідэнцыяй бельгійскага караля Леапольда I. Сын Леапольда I, Леапольд II, пашырыў палац і прылеглы парк, а таксама пабудаваў знакамітыя паркавыя аранжарэі Лакена.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Брусель