Лак для пазногцяў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ружовы лак для пазногцяў

Лак для пазногцяў — касметычны сродак, прызначаны для нанясення на пазногці пальцаў рук, а таксама ног.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па некаторых дадзеных лак для пазногцяў быў вынайдзены ў Кітаі каля XXX стагоддзя да н. э .. У часы кітайскай дынастыі Мін у моду ўваходзяць доўгія пазногці як прыкмета вышэйшага саслоўя. Жанчыны расцілі пазногці (часам даўжынёй да 25 сантыметраў) для дэманстрацыі таго, што яны не займаюцца ручной працай, а мужчыны — як прыкмета мужнасці і амулет ад зла.

У Старажытным Егіпце лісце чэрвеніцы (Anchusa tinctoria), як мяркуецца, выкарыстоўваліся для вырабу пасты для афарбоўкі рук, падэшваў ног, а таксама пазногцяў і валасоў. Таксама некаторыя даследчыкі адзначаюць, што пазногці на руках і нагах старажытнаегіпецкіх статуй часам бываюць афарбаваныя ў чырвоны колер.

Вядома выкарыстанне «паліроўкі для пазногцяў» у Старажытным Рыме (каля 100 года да н. э.), якая складаецца з тлушчу і крыві жывёл.

Першую ў свеце нязмыўную воданерастворную формулу лаку для пазногцяў вынайшаў Чарльз Рэўcон, заснавальнік кампаніі Revlon (1930-я гг.). Структура лаку была нестабільная, пакрыццё вылузвалася ўжо праз два-тры дні. У якасці вадкасці для здымання лаку выкарыстоўваўся звычайны ацэтон.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]