Ландскап Бохуслен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Ландскап Бохуслен (шведск.: Landskap Bohuslän) — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёвай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурная азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад лена Вестра-Гёталанд.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бохуслен распасціраецца на 160 км уздоўж заходняга ўзбярэжжа Швецыі ад мяжы з Нарвегіяй на поўначы да Гётэбарга на поўдні. З усходу мяжуе з ландскапамі Дальсланд і Вестэргётланд.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XIV ст. кароль Хокан V Святы пабудаваў на Багахольмене крэпасць Багахус (пасля — Богус). Назва «Бохуслен» упершыню ўзнікае ў XV ст. і спачатку адносілася да паўднёвай часткі рэгіёна.

У 1658 годзе правінцыя па Роскільскім мірным дагаворы адыйшла да Швецыі. У 1693 годзе Гётэбарг стаў цэнтрам епархіі, а з 1700 года і цэнтрам правінцыі.

Адміністратыўны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Ландскап Бохуслен з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не мае адміністрацыйнай ролі, але мае культурнае і гістарычнае значэнне.

Камуны[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі ландскапа размешчаны такія камуны:

  1. Камуна Стромстад
  2. Камуна Танум
  3. Камуна Мункедаль (часткова)
  4. Камуна Сутэнес
  5. Камуна Лісекіль
  6. Камуна Лідчэпінг
  7. Камуна Ліла Эдэт (часткова)
  8. Камуна Удэвала
  9. Камуна Уруст
  10. Камуна Стэнунгсунд
  11. Камуна Чорн
  12. Камуна Кунгельв
  13. Камуна Гётэбарг (часткова)
  14. Камуна Ёкерэ

Сімвалы ландскапа[правіць | правіць зыходнік]

Галерея[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ландскапы Швецыі