Ландскап Вестэргётланд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Ландскап Вестэргётланд (шведск.: Landskap Västergötland), Заходні Гёталанд — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёва-заходняй частцы цэнтральнай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурнае азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад ленаў Вестра Гёталанд, Ёнчэпінг, Эрэбру і Галанд. Назва ландскапа Вестэргётланд прысутнічае ў намінальным тытуле прынца Даніэля Вестлінга з Эрэбру.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вестэргётланд мяжуе на поўначы з ландскапамі Вермланд і Нерке і абмываецца водамі возера Венерн, а з усходу — возера Ветэрн, з поўдня прымыкаюць Смоланд і Галанд, а з захаду — Бохуслен, Дальсланд і праліў Катэгат.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Вестэргётландзе раней іншых рэгіёнаў Швецыі распаўсюдзілася хрысціянская рэлігія. У царкве Гусабю каля горада Скара ў 1000 г. хрысціўся першы шведскі кароль-хрысціянін Олаў Шатконунг. Тут у XI ст. створана першае шведскае біскупства з цэнтрам у Скары. Правінцыя доўгі час мела адносную аўтаномію — выкарыстоўвала ўласныя законы(Västgötalagen), мела свой тынг і судаводства.

Адміністратыўны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Ландскап Вестэргётланд з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не гуляе адміністрацыйнай ролі.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Вялікія гарады і мястэчкі:

Сімвалы ландскапа[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ландскапы Швецыі