Лантрад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лантрад (шведск.: lantråd) — кіраўнік Ландскапсрэгерынга, урада аўтаномных Аландскіх астравоў у складзе Фінляндыі. Абіраецца Лагтынгам (парламентам астравоў) і зацвярждаецца Прэзідэнтам Фінляндыі. Пасля кожных парламенцкіх выбараў распускае кабінет міністраў і падае ў адстаўку. Пасада была зацверджаная ў 1922, праз два гады пасля надання Аландам аўтаноміі.

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Імя Партыя Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў
1 Карл Б'ёркман 10 ліпеня 1922 30 снежня 1938
2 Віктар Страндф'ялт 30 снежня 1938 1 студзеня 1955
3 Хуга Юхансан 1 студзеня 1955 28 сакавіка 1967
4 Марцін Ісаксан 28 сакавіка 1967 1 ліпеня 1972
5 Аларык Ягблум 1 ліпеня 1972 1 студзеня 1979 Лібералы для Аландаў
6 Фолке Войвалін 1 студзеня 1979 20 красавіка 1988
7 Сунэ Эрыксан 20 красавіка 1988 28 лістапада 1991
8 Рагнар Эрландсан 28 лістапада 1991 24 лістапада 1995 Аландскі цэнтр
9 Рогер Янсан 24 лістапада 1995 3 верасня 1999
10 Рогер Нордлунд 3 верасня 1999 26 лістапада 2007 Аландскі цэнтр
11 Вівека Эрыксан 26 лістапада 2007 25 лістапада 2011 Лібералы для Аландаў
12 Каміла Гунэл 25 лістапада 2011 Аландскія сацыял-дэмакраты