Ланцужковая рыфма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ланцужко́вая ры́фма — рыфма, якая спалучае радкі вершаванага твора, паступова пераходзячы з адной страфы ў другую. Такая рыфма сустракаецца ў некаторых цвёрдых формах верша, у прыватнасці, у тэрцынах, вілянелі. Характэрная яна і для твораў з ланцужковай кампазіцыяй, у якіх асобныя радкі папярэдніх строф пачынаюць сабой наступныя строфы:

Ішла Купалка сялом, сялом,
Закрыўшы вочкі пяром, пяром.
Закрыўшы вочкі пяром, пяром,
Вітала хлопцаў чалом, чалом.
Вітала хлопцаў чалом, чалом,
Святліла вочкі агнём, агнём.
(Народная песня)

Ланцужковая рыфма ўжываецца і ў класічным санеце, дзе яднае два катрэны і два тэрцэты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]