Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Па адукацыі тэхнік-будаўнік (ў 1972 скончыў вячэрнія курсы пры Вышэйшай тэхнічнай школе ў Стакгольме). У 1950-62 працаваў мулярам, затым на выбарных пасадах у прафсаюзнай арганізацыі муляроў Стакгольма, у 1972-73 быў яе старшынёй. З 1953 член кампартыі Швецыі (з 1967 — Левая партыя — камуністы, ЛПК), у 1964 абраны кандыдатам у члены яе Праўлення. З 1967 член Праўлення, Выканкама Праўлення і намеснік старшыні ЛПК, з сакавіку 1975 года старшыня ЛПК. У 1971-72 узначальваў арганізацыю ЛПК Вялікага Стакгольма. З 1965 дэпутат рыксдага.
Зноскі
↑ абвWerner i Tyresö, Lars H // Two-Chamber Parliament 1867–1970. — 1985. — Т. 1. — С. 189. Праверана 16 красавіка 2023.