Ларыса Геніюш

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ларыса Антонаўна Геніюш
Ларыса Антонаўна Геніюш
Ларыса Геніюш.jpeg
беларуская пісьменніца і паэтэса
Імя пры нараджэнні:

Ларыса Антонаўна Міклашэвіч

Дата нараджэння:

9 (22) жніўня 1910(1910-08-22)

Месца нараджэння:

маёнтак Жлобаўцы, Гродзенская губерня, Расійская імперыя (цяпер Ваўкавыскі раён)

Дата смерці:

7 красавіка 1983(1983-04-07) (72 года)

Месца смерці:

пасёлак Зэльва, Гродзенская вобласць, БССР, СССР

Род дзейнасці:

пісьменніца і паэтэса

Ларыса Антонаўна ГЕ́НІЮШ, у дзявоцтве МІКЛАШЭВІЧ (27 ліпеня (9 жніўня) 1910, маёнтак Жлобаўцы каля в. Воўпа Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобл.) — 7 красавіка 1983, г.п. Зэльва) — беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч.

Змест

[правіць] Біяграфічныя звесткі

Скончыла Ваўкавыскую беларускую гімназію (1928). Узяла шлюб з Янкам Геніюшам і ў 1937 пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам. Пасля таго, як Чырвоная Армія заняла ў 1939 Заходнюю Беларусь, быў арыштаваны бацька Ларысы Геніюш. Пасля нядоўгага зняволення ў гродзенскай турме яго расстралялі. Маці Ларысы Геніюш і двух яе сясцёр выслалі ў Казахстан. У 1937—1947 жыла ў Празе. Наладзіла стасункі з беларускай эміграцыяй, брала ўдзел у працы ўрада БНР на эміграцыі. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіва БНР. Апекавалася беларускімі эмігрантамі, палітычнымі ўцекачамі, беларускімі работнікамі і ваеннапалоннымі ў Германіі. Ад 1945 савецкія ўлады дабіваліся выдання Геніюшаў, ставячы ім у віну «антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць» падчас вайны. Пад канец 1947 Ларыса Геніюш перабралася з мужам з Прагі ў Вімперк, дзе 5 сакавіка 1948 арыштавана, 12 жніўня іх перадалі савецкім уладам. Утрымліваліся ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў міністр Дзяржбяспекі БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архівы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такі ж тэрмін быў асуджаны Я. Геніюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Інта і Абедзе (Комі АССР) і ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабілітавана, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо прайшлі з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасяліліся на радзіме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Геніюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзі Беларусі. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалі частымі гасцямі паэты і пісьменнікі, мастакі, навукоўцы.

Пахавана ў Зэльве.

[правіць] Творчасць

Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гімназіі, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях «Раніца», «Беларускі работнік», «Новы шлях» і інш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы (апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталітарызму пасмяротна былі выдадзены найбольш поўныя і значныя зборнікі яе твораў.

[правіць] Творы

  • Ад родных ніў. Прага, 1942 (факсімільнае выд. Слонім, 1995);
  • Невадам з Нёмана. Мн., 1967;
  • Казкі для Міхаські. Мн., 1972;
  • Добрай раніцы, Алесь. Мн., 1976;
  • На чабары настоена. Лірыка. Мн., 1982;
  • Dziewiać wieršau. Biełastok, 1987;
  • Белы сон: Вершы і паэмы. Мн., 1990;
  • Вершы: Рукапісны зборнік з 1945—1947. Лондан, 1992;
  • Маці і сын. Беласток, 1992;
  • Споведзь: (успаміны). Мн., 1993;
  • Выбр. вершы. Мн., 1997;
  • Ларыса Геніюш. Выбраныя творы. Мн., 2000.

[правіць] Літаратура

  • Бічэль-Загнетава Д. З прынямонскіх вярбін // Полымя. 1988, № 4;
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Марціновіч А. «Ты мой боль святы, Беларусь мая…» // Роднае слова. 1992, № 3;
  • Сачанка Б. Ларыса Геніюш // Маладосць. 1988, № 10;
  • Чарняўскі М. Ларыса Геніюш // Дэмакратычная апазыцыя; БП, т. 2;
  • ЭГБ, т. 2;
  • Neureiter F. Larysa Henijuš // Weissrussische Antologie. München, 1983.

[правіць] Гл. таксама

Commons

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах