З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ласняк Лёзеля |
 |
| Навуковая класіфікацыя |
|
|
| Міжнародная навуковая назва |
|
Liparis loeselii (L.) Rich., 1818
|
| Сінонімы |
|
|
| Падвіды |
- Liparis loeselii loeselii
- Liparis loeselii orientalis
- Liparis loeselii sachalinensis
|
|
|
|
Ласняк Лёзеля (Liparis loeselii) — кветкавая расліна сямейства ятрышнікавых.
Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам і прамастойным, яйкападобна ўздутым каля асновы сцяблом вышынёй 8—20 см. Лісце бліскучае, амаль супраціўнае, прадаўгаватае або эліптычна-ланцэтнае, паступова звужаецца ў кароткія крылатыя чаранкі. Кветкі жаўтавата-зялёныя, па 2—10 у рэдкай гронцы. Прыкветнікі дробныя, плеўкавыя, яйкападобна-ланцэтныя. Губа эліпсападобная або авальная, звужаная пры аснове, з невялікім паўавальным бугарком. Плод — сухая каробачка, якая растрэскваецца.
Пашырэнне: Еўразія, Паўночная Амерыка. На Беларусі трапляецца спарадычна (пераважна ў Віцебскай і Гомельскай абласцях) у асобных лакалітэтах паблізу паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: тарфяныя балоты, балоцістыя лугі, забалочаныя берагі азёр. Расце невялікімі групамі і адзінкавымі экзэмплярамі.
Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-жніўні. Размнажаецца насеннем, зрэдку вегетатыўна.
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5