Латвія
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Tēvzemei un Brīvībai» (бацькаўшчыне і свабодзе) |
|||||
| Афіцыйная мова | Латышская | ||||
| Сталіца | Рыга | ||||
| Найбуйнейшы горад | Рыга | ||||
| Урад | Рэспубліка Андрыс Берзіньш Валдзіс Дамброўскіс |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
64 589 км2 1,5% |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасць |
2 290 237 35/км² |
||||
| ВУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
$29,42 млрд $12 800 |
||||
| Валюта | Латвійскі лат (LVL) |
||||
| Часавы пояс - улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) |
||||
| Незалежнасць -Абвешчаная -Прызнаная -Згубленая -Абвешчаная -Прызнаная |
Ад Расійскай Імперыі 18 лістапада 1918 11 жніўня 1920 17 чэрвеня 1940 Ад СССР 4 мая 1990 21 жніўня 1991 |
||||
| Дзяржаўны гімн | Dievs, svētī Latviju! | ||||
| Аўтамабільны знак | LV | ||||
| Дамен верхняга ўзроўню | .lv | ||||
| Тэлефонны код | +371 |
||||
| Карта Латвіі | |||||
ЛА́ТВІЯ, Латвійская Рэспубліка (лат.: Latvijas Republika) знаходзіцца ў Паўночнай Еўропе. Латвія складзеная з чатырох гістарычных краёў: Курляндыя (Kurzeme) на паўднёвым захадзе, Лівонія (Vidzeme) на паўночным захадзе, Земгалія (Zemgale) на паўночным усходзе і Латгалія (Latgale) на паўднёвым усходзе. На поўдні Латвія мяжуе з Беларуссю ды Літвою на ўсходзе — з Расіяй, на поўначы — з Эстоніяй. З захаду краіна абмываецца Балтыйскім морам. Латвія — член НАТА (NATO) і Еўрапейскага Саюза.
|
[правіць] Гісторыя
У Сярэднявеччы вядомыя як Ліфляндыя або Інфлянты, землі сучаснай Латвіі з 13 ст. належалі Лівонскаму ордэну. Пасля заняпаду ордэна Інфлянты ў 1562 годзе трапілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, а пазней — Рэчы Паспалітай. У 18 і 19 ст. тэрыторыя Латвіі была паступова далучана да Расійскай імперыяй.
18 лістапада 1918 Латвія абвясціла незалежнасць ад ахопленай рэвалюцыяй Расіі. У 1934 Латвія стала аўтарытарнай дзяржавай.
17 ліпеня 1940 Латвія згодна з Пактам Молатава-Рыбентропа была ўключаная ў склад СССР на правах рэспублікі.
21 жніўня 1991 года Латвія аднавіла сваю незалежнасць. Урад дзяржавы ўзяў курс на еўраінтэграцыю, не стаў далучацца да пост-савецкага аб'яднання СНД. На пачатку 21 ст. Латвія стала членам НАТА і Еўрапейскага Саюза.
[правіць] Геаграфія
Лясы займаюць 40 % тэрыторыі Латвіі. Краявіды багатыя на халмы ды азёры. Узбярэжжа Балтыйскага мора аднастайнае. З фаўны распаўсюджаныя алені, лісы, ласі, ваўкі, бабры. Самае буйное возера Латвіі — Лубанс.
[правіць] Адміністрацыйны падзел
Да 2009 Латвія падзялялася на 26 раёнаў і 7 гарадоў асаблівага статусу. У выніку рэформы утвораны адзін узровень адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу: 109 муніцыпалітэтаў (лат. novadi) і 9 рэспубліканскіх гарадоў (лат.: republikas pilsētas).
[правіць] Эканоміка
Найважнейшая галіна прамысловасці Латвіі — машынабудаванне. Апроч таго, важную ролю мае марское рыбалоўства, вытворчасць мэблі і тэкстыльная прамысловасць. Найважнейшыя гандлёвыя партнёры Латвіі — краіны Паўночнай Еўропы, таксама важнае значэнне мае транзіт нафты і нафтавых прадуктаў з Беларусі і Расіі. Традыцыйна вялікае значэнне мае турызм, што зноў перажывае рост пасля атрымання незалежнасці.
[правіць] Транспарт
Транспартная інфраструктура Латвіі добра развітая. Цэнтар транспартнай сеткі — сталіца Рыга.
[правіць] Чыгунка
За апошнія 10 гадоў чыгунка перажыла вялікае зніжэнне пасажырапатоку. Найбуйнейшае прадпрыемства чыгункі — LDZ (Latvijas dzelzceļš). Важнымі застаюцца таварныя перавозкі да балтыйскіх портаў, прыгарадныя электрычкі ў Рыжскай агламерацыі, пасажырскія перавозкі з Рыгі ў Даўгаўпілс, а таксама з Рыгі ў Вільнюс, Каўнас, Мінск, Маскву і Санкт-Пецярбург.
[правіць] Авіяцыйны транспарт
Буйнейшы аэрапорт краіны знаходзіцца ў Рызе. Таксама там размешчана найбуйнейшая авіякампанія Латвіі — Baltic International, што ажыццяўляе рэйсы ў Скандынавію, краіны Цэнтральнай Еўропы і іншыя краіны Прыбалтыкі.
[правіць] Аўтамабільны транспарт
Латвія мае прамянёвую сістэму шашэй з цэнтрам у Рызе. Важнае значэнне мае аўтастрада Via Baltica, што ідзе праз усю краіну з поўначы на поўдзень праз Рыгу.
[правіць] Марскі транспарт
Марскі транспарт на Балтыцы — важны складнік транспартнай сістэмы рэгіёна з сярэднявечча. Марскія парты Латвіі — Рыга, Вэнтспілс і Ліепая. Паромныя маршруты злучаюць Латвію з краінамі Скандынавіі, Польшчай, Германіяй. Апроч таго, багата марскіх камунікацый ідуць уздоўж латышскга ўзбярэжжа.
[правіць] Насельніцтва
У 2001 насельніцтва Латвіі склала 2.385.231 чалавек. З іх: 59,4% — латышы, 27,6% — рускія, 3,6% — беларусы, 2,5% - украінцы, 2,3 — палякі, 1,3% — літоўцы, 2,2% — іншыя этнічныя групы (сярод іх эстонцы, немцы, лівы). У Латвіі дагэтуль здараюцца канфлікты вакол рускай меншасці, прадстаўнікі якой часта адмаўляюцца атрымліваць латышскае грамадзянства па ўстаноўленай працэдуры, якая прадугледжвае іспыт па латышскай мове, а латышскія ўлады парушаюць права рускіх на навучанне на роднай мове. Прыкладна палова рускамоўных мае статус неграмадзянаў і пазбаўлены права голасу на выбарах і іншых правоў і свабод.
| 1935* | 1959* | 1989* | 2005 | 2011 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нацыянальнасць | Колькасць | Працэнт | Колькасць | Працэнт | Колькасць | Працэнт | Колькасць | Працэнт | Колькасць | Працэнт |
| Латышы | 1.467,0 | 77,0 | 1.297,9 | 62,0 | 1.387,8 | 52,0 | 1.357,1 | 58,8 | 1.284,2 | 62,1 |
| Рускія | 168,3 | 8,8 | 556,4 | 26,6 | 905,5 | 34,0 | 669,7 | 28,6 | 556,4 | 26,9 |
| Яўрэі | 93,4 | 4,9 | 36,6 | 1,7 | 22,9 | 0,9 | 9,9 | 0,4 | 6,4 | 0,3 |
| Немцы | 62,1 | 3,3 | 1,6 | 0,1 | 3,8 | 0,1 | 3,9 | 0,2 | 3,0 | 0,1 |
| Палякі | 48,6 | 2,6 | 59,8 | 2,9 | 60,4 | 2,3 | 56,5 | 2,5 | 44,8 | 2,2 |
| Беларусы | 26,8 | 1,4 | 61,6 | 2,9 | 119,7 | 4,5 | 88,3 | 3,8 | 68,2 | 3,6 |
| Літоўцы | 22,8 | 1,2 | 32,4 | 1,5 | 34,6 | 1,3 | 31,7 | 1,4 | 24,4 | 1,2 |
| Украінцы | 1,8 | 0,1 | 29,4 | 1,4 | 92,1 | 3,4 | 59,0 | 2,6 | 45,7 | 2,2 |
| Татары | 15,1 | 0,7 | 10,7 | 0,9 | 39,5 | 1,8 | 30,3 | 1,7 | 28,3 | 1,3 |
| Усяго | 1.905,9 | 100,0 | 2.086,4 | 100,0 | 2.666,6 | 100,0 | 2.306,4 | 100,0 | 2.067,9 | 100,0 |
[правіць] Культура і грамадства
За сваю гісторыю Латвія трапляла пад культурныя ўплывы розных краін. Найбольш яскравы ўплыў краін Паўночнай Еўропы. Архітэктура старых гарадоў тыповая для гарадоў Ганзы. Гэтаксама і сучасная латышская культура мае шчыльныя сувязі з шведскай, фінскай і, асабліва, нямецкай культурамі.
Важную ролю ва ўтварэнні культурнага ландшафту Латвіі адыграла расійскае панаванне, што доўжылася амаль два стагоддзі. Руская мова дагэтуль вельмі пашыраная ў краіне, асабліва ў гарадах і на ўсходзе, сярод рускіх і іншых нацыянальных груп, што складаюць да 40% насельніцтва.
Частка сучаснай Латвіі вакол Даўгапілса (Латгалія) гістарычна была населеная беларусамі, уваходзіла ў Полацкае княства і нават была ўключаная ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Сам Даўгапілс мае адпаведную беларускую назву — Дзвінск.
Апроч таго, у Латвіі пражывае народнасць ліваў колькасцю 1.500 чалавек, перш за ўсё ў Рызе і некаторых прыморскіх вёсках.
Пануючай ў Латвіі рэлігіяй пасля Рэфармацыі стала лютэранства, за выняткам пераважна каталіцкай Латгаліі. Сярод рускамоўных латвійцаў пашыранае праваслаўе. Колькасць рэгулярна наведваючых царкву ў Латвіі сёння вельмі малая, ці не самая нізкая ў Еўропе. Латышская лютэранская царква вельмі кансерватыўная і адмаўляе жанчынам у праве прапаведаваць, у чым яна супярэчыць з латышскай лютэранскай царквой у замежжы ў Швецыі ды іншых краінах. Вялікую ролю граюць абрады і элементы традыцыйных балцкіх вераванняў.
Самае яскравае народнае свята ў латышоў — Купалле (Ligo), з якім таксама звязана шмат звычаяў ды абрадаў.
Латвія знакамітая сваёй культурай народных спеваў. Тыповая латышская форма спеваў — Дайны, чатырохрадковыя, невершаваныя спевы на розныя тэмы, ад міфалагічных да пабытовых сюжэтаў. Этнографамі было сабрана больш за мільён народных дайнаў, што ёсць рэкордам, зважаючы на колькасць насельніцтва невялікай Латвіі. Запіс дагэтуль перадаваных у вуснай форме дайнаў пачаў напрыканцы 19 ст. Крыш'яніс Баронс; сабраная ім для гэтага Шафа Дайнаў дагэтуль з'яўляецца свайго кшталту нацыянальнай святыняй.
Кожныя 5 год у Рызе (за савецкім часам — за мяжой) праходзіць вялікае Спеўніцкае свята, у якім бяруць удзел тысячы латышскіх і замежных хораў, хораў латышскае дыяспары.
Як і ў Эстоніі, гарадская культура і буйныя паны ў Латвіі былі да Рэвалюцыі 1917 году нямецкамоўнымі. Таксама нямецкамоўнаю была інтэлігенцыя. Падчас Другой Сусветнай вайны нямецкая меншасць была вывезеная ў Германію. Таксама амаль не засталося ў Латвіі пасля Другой Сусветнай вайны яўрэяў.
[правіць] Дачыненні з Беларуссю
У снежні 1991 года Рэспубліка Беларусь і Латвійская Рэспубліка падпісалі Дэкларацыю аб прынцыпах добрасуседскіх адносінаў. Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 7 красавіка 1992 года. У 1993 годзе ў Мінску адкрылася латвійскае пасольства, а ў Рызе — беларускае. У 1994 годзе Беларусь адкрыла генеральнае консульства ў Дзвінску, а Латвія — у Віцебску[1].
У 1993 годзе Латвію наведаў з візітам міністр замежных справаў Беларусі Пётр Краўчанка. У 1995 годзе ў Мінску двойчы пабываў прэм'ер-міністр Латвіі Марыс Гайліс. У тым жа годзе ўпершыню адбыўся візіт у Беларусь дэлегацыі латвійскага парламента. У верасні 1997 года на міжнароднай нарадзе ў Вільні адбылася сустрэча прэзідэнтаў. У сакавіку 1998 года Латвію наведаў міністр замежных справаў Беларусі Іван Антановіч, у траўні таго ж года — прэм'ер-міністр Сяргей Лінг. Уладзімір Ярмошын, які змяніў яго на пасадзе кіраўніка ўрада, ажыццявіў візіт у Латвію ў сакавіку 2001 года. У кастрычніку 2000 года адбыўся візіт у Беларусь міністра эканомікі Латвіі Айгара Калвіціса. У 1998 і 2001 гадах Беларусь для ўзаемінаў з Нацыянальным сходам наведвалі латвійскія парламенцкія дэлегацыі. У 2001 годзе ў латвійскім парламенце была створана група па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь. У 2006 годзе Латвія аб'явіла, што не дапусціць на сваю тэрыторыю вышэйшых службовых асоб Беларусі, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека і дэмакратычных норм. 31 студзеня 2008 года бакі падпісалі пагадненне аб узаемных паездках грамадзянаў. У лютым пагадненне набыло моц. Першая сустрэча кіраўнікоў урадаў Сяргея Сідорскага і Іварса Годманіса адбылася 11 ліпеня 2008 года ў будынку латвійскай памежнай аховы на КПП "Урбаны — Сілене". У лістападзе 2008 года ў рамках правядзення чарговай выставы "Беларусь-ЭКСПА" ў Рызе пабываў Cяргей Сідорскі. Візіт у адказ Іварса Годманіса, падчас якога адбылася сустрэча і з Аляксандрам Лукашэнкам, адбыўся ў лютым 2009 года[1].
[правіць] Мяжа
У жніўні 1993 года Беларусь і Латвія падпісалі пагадненне аб прыгранічных пунктах пропуску, у лютым 1994 года — пагадненне, якое спрашчае працэдуру пропуску праз мяжу жыхароў прыгранічных тэрыторый. 21 лютага 1994 года ўрады падпісалі Дамову аб мяжы. За аснову мяжы была прынята лінія, якая склалася да моманту ўключэння Латвіі ў склад СССР у 1940 годзе. У траўні 1998 года бакі пачалі працэс дэмаркацыі і ў кастрычніку 2006 года завяршылі яго, устанавіўшы апошні памежны знак ля вёскі Карасіна ў Браслаўскім раёне. У верасні 2007 года ў Мінску на пасяджэнні змешанай дэмаркацыйнай камісіі былі падпісаны, сшыты і апячатаны пячаткамі міністэрстваў замежных справаў пратаколы і каталог каардынатаў, памежных знакаў, дэмаркацыйная карта і апісанне дзяржаўнай мяжы[1].
[правіць] Цікавае
Паводле некаторых навукоўцаў, у Латвіі ў 1510 годзе была ўстаноўленая першая калядная елка ў свеце. Іншая тэорыя адносіць гэтае вынаходніцтва да Страсбурга ў французскім Эльзасе.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] У Сеціве
Зноскі
