Латгальцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Латгальцы
Саманазва latgali, latgalīši
Колькасць 150—200 тысяч
Рассяленне

Сцяг Латвіі Латвія:

164 510 (2011)

Сцяг Расіі Расія:

1089 (2010)

Сцяг ЕС Заходняя Еўропа:

каля 50

Сцяг ЗША ЗША:

каля 50

Сцяг Аўстраліі Аўстралія:

каля 50
Этнічныя мовы латгальская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) каталіцтва
Блізкія этнасы літоўцы, латышы

Латга́льцы (па-латгальску: latgalīši, лат.: latgalieši) — народ, які пражывае ў асноўным у Латгаліі, гісторыка-культурная вобласці Латвіі. У Латвіі пражываюць 400 тыс. латгальцаў (прыкладна 20 % насельніцтва), але падлікі ўскладняюцца тым, што афіцыйна ў Латвіі няма нацыянальнасці латгальцы. Шмат латгальцаў пражывае ў Расіі, у прыватнасці ў Краснаярскім краі.

Неафіцыйны сцяг латгальцаў

Мова — латгальская (лічыцца верхнелатышскім дыялектам латышскай мовы), не мае афіцыйнага статусу, але па Законе аб мове дзяржава захоўвае і развівае латгальскую мову як культурна-гістарычную каштоўнасць. У большай часткі з іх у пашпарце запісана нацыянальнасць «латыш».

Большасць веруючых латгальцаў вызнае каталіцтва.

Латгальцы лічацца нашчадкамі латгалаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Карл Шкільтэр. «Latgales nacionalais jautajums» (Латгальскае нацыянальнае пытанне). Менск, 1934

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]