Латымерыя
| Латымерыя | |||
Latimeria chalumnae
|
|||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Тып: | |||
| Клас: | |||
| Надатрад: |
Кісцяпёрыя |
||
| Атрад: |
Цэлакантападобныя |
||
| Сямейства: |
Latimeriidae |
||
| Род: |
Латымерыя |
||
| Навуковая назва | |||
|
Latimeria Smith, 1939 |
|||
| Арэал | |||
|
|
|||
Латыме́рыя (Latimeria) — рыба атрада цэлакантападобных надатрада кісцяпёрых, адзіны сучасны род уключае 2 віды.
Рэшткі латымерыі вядомы з дэвонскага перыяду (больш за 380 млн гадоў назад). Доўгі час лічылася вымерлай. Знойдзена ў Індыйскім акіяне каля берагоў Паўднёва-Усходняй Афрыкі (Каморскія астравы). Упершыню злоўлена ў 1938 каля вусця р. Халумна; апісана паўднёваафрыканскім вучоным Дж. Смітам (1939). Іншы від быў выяўлены ля берагоў Сулавесі ў 1997.
Жыве каля дна на глыбіні да 800 м і больш. Даўжыня больш за 1,8 м, маса да 95 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Хвост трохлопасцевы, парныя плаўнікі маюць кароткую цэнтральную вось. Луска буйная, масіўная. Маларухомыя, карыстаюцца плаўнікамі для плавання і апоры на грунт. Кормяцца рыбай. Яйцажывародныя.
Літаратура [правіць]
- Латымерыя // БЭ ў 18 т. Т. 9. — Мн., 1999.
- Peter L. Forey History of the Coelacanth Fishes — Springer, 1998. — 419 p.
- Musick, J. A., M. N. Bruton, and E. K. Balon, eds. The Biology of Latimeria chalumnae and Evolution of Coelacanths.
Dordrecht: Kluwer Academic Publishers, 1991.
- Smith, J. L. B. Old Fourlegs: The Story of the Coelacanth. London: Readers Union, Longmans, Green, 1957.
- Thomson, K. S. Living Fossil: The Story of the Coelacanth. New York: W.W. Norton & Company, 1991.
- Walker, S. M. Fossil Fish Found Alive: Discovering the Coelacanth. Minneapolis: Carolrhoda Books, Inc., 2002.
- Weinberg, S. A. Last of the Pirates: The Search for Bob Denard. New York: Pantheon Books, 1994.
- Samantha Weinberg A Fish Caught in Time: The Search for the Coelacanth — Fourth Estate, 1999. — 239 p.