Латэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Латэ

Латэ (ад італ.: caffè latte [kaffelˈlatte] — "кава з малаком") — кававы напой з Італіі, складаецца з малака (італ.: latte) і кавы эспрэса. Існуюць варыянты напою, у склад якога замест кавы ўваходзяць чай, матэ або маця.

Гатаванне[правіць | правіць зыходнік]

У Італіі латэ гатуюць ў хатніх умовах і п'юць на сняданак. Для латэ выкарыстоўваецца мока і кубак летняга малака. За межамі Італіі латэ звычайна гатуецца з порцыі эспрэса, якая заліваецца гарачым малаком, а зверху пакрываецца пластом пеннага малака. Часам латэ гатуюць з сумесі кавы і малака ў прапорцыі 1:1. Такі напой вонкава нагадвае капучына, але адрозніваецца ад яго суадносінамі кавы і малака.