Латэранскі палац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палац і базіліка

Латэранскі палац (італ.: Palazzo del Laterano) — палац у Рыме, які служыў з IV да пачатку XIV ст. (да так званага авіньёнскага палону пап) рэзідэнцыяй Рымскіх Пап. Латэранскія саборы — саборы каталіцкай цэрквы, якія збіраліся ў розны час у царкве Латэрана. Некаторыя з гэтых сабораў лічацца сусветнымі. Ад палаца атрымаў назву галоўны каталіцкі храм у свеце — Латэранская базіліка.

Джузэпэ Вазі. Латэранскі палац. 1752.

У 1308 годзе палац і базіліка моцна папакутавалі і часткова былі разбураны пры пажары. Пасля будаўніцтва Апасталічнага палаца Латэранскі палац страціў сваю значнасць. Новая (летняя) рэзідэнцыя была пабудавана па загаду папы Сікста V у 1586 годзе па эскізах Даменіка Фантана. Архітэктурнае рашэнне палаца падобна з палацца Фарнезэ. У палацы раней размяшчаліся некаторыя музеі Ватыкана, напрыклад, этналагічны музей і Грыгарыянскі музей свецкага мастацтва. Цяпер тут размяшчаецца аддзяленне гістарычнага музея Ватыкана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 41°53′11.8″ пн. ш. 12°30′20.7″ у. д. / 41.886611° пн. ш. 12.50575° у. д. (G) (O) (Я)