Лафатэнскія астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лафатэнскія астравы?
нарв. Lofoten
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўЭўствагёй 
Агульная плошча1 227 км²
Найвышэйшы пункт1 161 м
Насельніцтва24 014 чал. (2013)
Шчыльнасць насельніцтва19,57 чал./км²
Размяшчэнне
68°19′59″ пн. ш. 14°39′59″ у. д.HGЯO
АкваторыяНарвежскае мора
Краіна
Лафатэнскія астравы (Нарвегія)
Лафатэнскія астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лафатэнскія астравы (нарв.: Lofoten) — архіпелаг у Нарвежскім моры ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі.

Астравы скалістыя і падзеленыя паміж сабой у асноўным вузкімі пралівамі. Максімальная вышыня — 1161 м над узроўнем мора. Ад кантынентальнай Нарвегіі аддзеленыя пралівам Вестфіёрд. Плошча архіпелага складае 1227 км², а яго насельніцтва — 24,5 тыс. чалавек.

Архіпелаг складаецца з некалькіх буйных астравоў і мноства астраўкоў і скал. Ад паўвострава аддзелены пралівам Вестфіёрд. Уключае астравы Эўствагёй, Вествагёй, Флакстадзёй, Москенесёй і шмат дробных. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, сіенітаў, крышталічных сланцаў. Берагі ў асноўным скалістыя, парэзаныя фіёрдамі. Паміж астравамі Феро і Маскенесё размешчаны знакаміты вір Мальстрэм.

Клімат акіянічны, вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °C, ліпеня 12 °C. Ападкаў больш за 1000 мм за год. Мора каля берагоў не замярзае.

Асноўныя заняткі жыхароў — рыбалоўства і авечкагадоўля. Шырока вядомая вырабленая лафатэнцамі сушаная атлантычная траска.

1 снежня 2007 была адкрыта дарога E10 (праект Lofast), якая звязала найбуйнейшыя астравы архіпелага з мацерыковай часткай Нарвегіі. Будаўніцтва дарогі ўключала ў сябе будаўніцтва некалькіх тунэляў і мастоў, у тым ліку аднаго з найбуйнейшых рамна-кансольных мастоў — моста Рафтсундэт.

Зноскі