Лацыё
| Лацыё | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Краіна | Італія |
| Сталіца | Рым |
| Насельніцтва | 5 626 710 тыс. чал. |
| Год перапісу | 2009 |
| Плошча | 17 208 км² |
| У Сеціве | www.regione.lazio.it |
| Карта | |
Лацыё (іт. Lazio, неап. Lazzio, лац. Latium) - адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Сталіца - Рым.
Змест |
Геаграфія [правіць]
54% тэрыторыі - узгорыстая мясцовасць, 26,1% - горы (Апеніны), 19,9% - раўніны. Клімат мяккі, сярэдняя тэмпература студзеня +9-10 °C, ліпеня 24-25 °C.
Самая буйная рака - Тыбр. Выхад да Тырэнскага мора.
Тэрыторыяй Лацыё акружана дзяржава Ватыкан.
Гісторыя [правіць]
Рэгіён Лацыё знаходзіцца на месцы старажытнага Лацыя і атрымаў назву ад яго. Доўгі час Лацыё ўваходзіў у склад і быў цэнтрам Папскай вобласці.
Эканоміка [правіць]
Каля 73 % працаўладкаваных насельніцтва працуе ў сферы абслугоўвання. Развіта сельская гаспадарка (вінаград, аліўкі і інш.) Прамысловасць у асноўным засяроджана на поўдзень ад Рыма. Рым з'яўляецца сусветна вядомым турыстычным цэнтрам. ВУП Лацыё складае 10,9 %. Гэта прыкладна 160.517,5 млн еўра. ВУП на душу насельніцтва — 29.739,0 еўра.